Улада1919

«Студэнты лепш ведаюць англійскую, чым рускую» — постсавецкія эксперты сабраліся на «Мінскі дыялог» у гадавіну распаду СССР

8 снежня ў Мінску праходзіць міжнародная канферэнцыя «Мінскі дыялог», прысвечаная 25-годдзю распада Савецкага Саюзу. Палітыкі, чыноўнікі, вучоныя з розных краінаў абмяркоўваюць, як развіваецца поставецкая прастора.

Адкрыў канферэнцыю Яўген Шастакоў, намеснік міністра замежных спраў Беларусі.

На думку Шастакова, падзеі 8 снежня 1991 года, калі былі падпісаны Белавежскія пагадненні, будуць абмяркоўвацца працяглы час: «І праз 5, і 10 гадоў цікавасць да падзеяў у Віскулях не зменшыцца».

Яўген Шастакоў

Увогуле, прамова Шастакова была стандартнай: ва Украіне вайна, у Беларусі — мір, трэба развіваць партнёрства не толькі з Еўропай, але і з Азіяй.

Праўда, Шастакоў не забыўся ўзгадаць, што Лукашэнка называе распад Савецкага Саюзу «буйнейшай геапалітычнай катастрофай ХХ стагоддзя», пасля чаго распавёў прысутным пра плюсы СНД.

У тым жа стылі выступіў і Сяргей Рахманаў, старшыня камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Ён заклікаў, каб дыскусія была навуковай, а не палітызаванай, паўтарыў тэзіс пра распад СССР як глабальную катастрофу. «Гэта было не выклікана не толькі ўнутранымі, але і знешнімі фактарамі, былі сілы, якія намагаліся распаду. Для савецкіх людзей развал Саюзу вялікая катастрофа. Сістэма працавала паспяхова, негледзячы на праблемы, якія былі», — запэўніў Рахманаў.

Сяргей Рахманаў

Пасля чаго нагадаў, што «супрацьстаянне працягваецца і па сёння». А Захад — гэта добра, але ж там і падзенне ўзроўню адукацыі, і адмова ад базавых каштоўнасцяў, і ўвогуле, падкрэсліў Рахманаў, яны спрабуюць навязаць не ўласцівыя нам каштоўнасці.

Ад СНД прысутных павітаў Уладзімір Кіку, дырэктар дэпартаменту гуманітарнага супрацоўніцтва. У сваё прамове ён ў асноўным актыўна рэкламаваў «унікальную арганізацыю, якая не мае аналагаў» — то бок СНД.

Уладзімір Кіку

Затым пачалося абмеркаванне поставецкіх дзяржаў і іх існавання пасля 25 гадоў без СССР.

Найбольш цікава выказаўся Аляксандр Іскандаран з Арменіі, дырэктар Інстытута Каўказа.

«Распад СССР — самы мяккі распад імперыі, які я магу ўзгадаць», — адзначыў Іскандаран.

А затым — распавёў, што аніякай постсавецкай прасторы няма.

На яго думку, постсавецкія тэрыторыі існуюць, але агульнай прасторы на сёння не існуе.

Аляксандр Іскандаран

«Павінна быць адзіная прыкмета, якая аб’ядноўвае. Такога няма. Малодшыя пакаленні ужо не маюць агульных культурных кодаў. Руская мова такім кодам не з’яўляецца. Я на лекцыях кінуў прыводзіць прыклады з савецкіх фільмаў, песень і анекдотаў — мае студэнты ўжо іх не разумеюць. Яны ўвогуле лепш ведаюць англійскую, чым рускую», — сказаў Іскандаран.

Таксама ён падкрэсліў, што ўсе былыя савецкія краіны абсалютна розныя, і нельга параўноўваць Эстонію і Таджыкістан, нават Арменію і Азербайджан нельга параўнаць, хоць яны і суседзі.

А хіба не адзіным агульным фактарам для ўсёй поставецкай прасторы сёння з’яўляецца Расія.

«Любая поставецкая краіна існуе ў кантэксце сваіх зносін з Расійскай Федэрацыяй. Можна ставіцца да Расіі па-рознаму, але не ўлічваць яе і не звяртаць на яе ўвагі нельга. Калі яна знікне, што будзе аб’ядноўваць Арменію і Кыргызстан? Нічога. Якія агульныя інтарэсы будуць паміж Беларуссю і Таджыкістанам? Аніякіх, — заявіў Іскандаран. — Таму ў пытанні ці ў правільным накірунку мы рухаемся — я не бачу сэнсу. «Мы» — больш няма. Можна рухацца ў розных накірунках, што і адбываецца сёння. Поставецкія краіны развіваюцца вельмі па-рознаму».

Калегі, праўда, з ім не пагадзіліся.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні33

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года44

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

Ільхам Аліеў расказаў пра патаемную расійска-нямецкую сустрэчу ў Баку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні33

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць