Свет22

Грыбаўскайце: Позірк Крамля звернуты на Еўропу

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце сустрэлася з амбасадарамі краін Еўразаюза. Гэта была традыцыйная штогадовая сустрэча, на якой абмяркоўваліся найважнейшыя пытанні гэтага года, парадак дня ЕС і пытанні знешняй палітыкі, паведамляе Delfi.

Сёлета асаблівая ўвага надавалася выклікам у сферы бяспекі ў рэгіёне Балтыйскага мора і напружанай геапалітычнай сітуацыі, узаемаадносінам паміж ЗША і ЕС пасля выбараў у Амерыцы.

Па словах Грыбаўскайце, Расія не толькі інтэнсіўна узбройвае Калінінградскую вобласць, але размяшчае там ракеты, якія могуць дасягнуць многіх еўрапейскіх сталіц. Крэмль таксама мае намер скарыстацца ўмацаваннем папулісцкіх сіл у Еўропе.

Таму, па словах кіраўніка Літвы, цяпер асабліва важна захоўваць адзінства ЕС, цвёрда абараняць каштоўнасці дэмакратычнага свету, больш інвеставаць у абарону, умацоўваць сродкі барацьбы з гібрыднымі пагрозамі, ясна паказаць, што на любую агрэсію будзе адказ.

Грыбаўскайце таксама падкрэсліла важнасць моцнай сувязі ЕС з ЗША. Па яе словах, Амерыка — гарант глабальнай бяспекі і стабільнасці. Таму неабходна падтрымаць цікавасць новай адміністрацыі ў Еўропе, умацоўваць трансатлантычнае супрацоўніцтва ў сферы абароны, бяспекі і эканомікі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія мытнікі не далі ўвезці з Беларусі калекцыю савецкіх грошай. На іх — камуністычная сімволіка4

Пуцін на перамовах з Трампам просіць вярнуць Расію ў даляравую сістэму17

«Прабачце, гэта не мая родная мова». Былы дыпламат Слюнькін расказаў, як асадзіў расійскага пасла13

Віцебскія дэсантнікі зрабілі марш-кідок да ўкраінскай мяжы. Куды менавіта?10

На Нямізе ў Мінску дабудоўваюць шматфункцыянальны комплекс з вадаспадам і дрэвамі на даху

Мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі — у цяжкім стане9

У Эстоніі адкрылі дарогу, на якой забараняецца прышпільвацца рамянямі бяспекі1

На Партызанскім праспекце ў Мінску сам сабой перакуліўся грузавік2

Беларускі пілот загінуў пры крушэнні верталёта ў Лівіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць