Былы прэзідэнт Ізраіля Мошэ Кацаў, асуджаны за згвалтаванне, выйдзе на волю датэрмінова, паведамляе ВВС.
Камісія па памілаваннях Упраўлення турмаў Ізраіля задаволіла прашэнне 71-гадовага палітыка аб датэрміновым вызваленні. Ён павінен пакінуць турму на наступным тыдні. Па словах адваката, пачуўшы гэтую навіну, Кацаў заплакаў. Ён адбыў пяць гадоў з сямі, прызначаных яму судом.
Гэта была ўжо трэцяя спроба Кацава дамагчыся датэрміновага вызвалення. Дзве папярэднія поспехам не ўвянчаліся.
У 2011 годзе Кацаў быў асуджаны акруговым судом Тэль-Авіва да сямі гадоў зняволення паводле абвінавачання ў двух выпадках згвалтавання сваёй падначаленай, сэксуальных дамаганнях, непрыстойных паводзінах і спробах перашкаджаць следству. Палітык настойваў на сваёй невінаватасці.
-
Луўр часова закрылі з-за пратэстаў. Студэнты заблакавалі ўваход у музей.
-
«Да новай сустрэчы, наш мілы хлопчык. Мы будзем любіць цябе вечна». Сіндзі Кроўфард упершыню выказалася пра смерць сына
-
ЗША прыгразілі Еўропе разбуральнымі мерамі ў адказ у выпадку абмежаванняў для Starlink пры размеркаванні частот
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары