Свет22

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў

Мядзведзі ўсё часцей заходзяць у населеныя пункты Японіі і нападаюць на людзей. Улады ўжо прыцягвалі вайскоўцаў, змякчалі абмежаванні на паляванне. Цяпер яны звярнуліся да больш высокіх тэхналогій.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Паводле Міністэрства навакольнага асяроддзя краіны, за 2025 фінансавы год мядзведзі паранілі рэкордныя 238 чалавек, яшчэ 13 загінулі. За першыя пяць месяцаў 2026 года пацярпелі 62 чалавекі, шасцёра з іх загінулі, піша The Washington Post.

Даследчыкі называюць некалькі магчымых прычын. Вясковае насельніцтва скарачаецца, людзі пераязджаюць у гарады, і мядзведзі займаюць пакінутыя тэрыторыі. Уплываць могуць таксама змены клімату і змяншэнне колькасці паляўнічых. Звяры ўсё часцей прыходзяць да чалавечага жытла па ежу і менш баяцца людзей.

У вёсцы Сёва для пошуку мядзведзяў прыстасавалі дроны з цеплавізарамі, якія раней набылі для выратавання людзей у гарах. Гэта дапамагае шукаць звяроў там, дзе густыя дрэвы закрываюць агляд звычайнай камеры.

З дапамогай гэтай тэхналогіі ўдалося злавіць дзевяць мядзведзяў. Далейшы лёс жывёлін вырашаюць паводле правіл прэфектуры: іх могуць выпусціць або забіць у залежнасці ад шкоды і абставін з’яўлення.

У горадзе Сэндай камеры са штучным інтэлектам дапамагаюць вызначаць, дзе ставіць пасткі і электрычныя агароджы. Сістэму B Alert навучалі прыкладна на 60 тысячах выяў дзікіх жывёл. Паводле распрацоўшчыкаў, яна распазнае мядзведзяў з дакладнасцю да 99,9%. Яе ўжо выкарыстоўваюць у 29 муніцыпалітэтах.

Іншая каманда ў Токіа стварае карту месцаў, дзе верагодныя сустрэчы з мядзведзямі. Штучны інтэлект аналізуе ранейшыя назіранні, звесткі пра насельніцтва і спадарожнікавыя здымкі. Кіраўнік праекта ацэньвае дакладнасць прагнозу прыкладна на 70%.

Стартап пры Такійскім універсітэце тым часам выпрабоўвае чатырохногіх робатаў. Яны павінны знаходзіць і адпужваць мядзведзяў, пераадольваючы стромкія схілы, завалы і густыя зараснікі.

Выпрабоўваюць і дроны з пярцовым спрэем: на адной з дэманстрацый ролю мядзведзя выконваў супрацоўнік горада ў касцюме звера.

Фота: The Asahi Shimbun / Getty Images

Тэхналогіі дапамагаюць і паляўнічым. У Сібэцу дакладная GPS-карта паказвае ў рэальным часе, дзе знаходзяцца розныя групы паляўнічых, паліцэйскіх і мясцовых службоўцаў. Гэта зніжае рызыку выпадкова стрэліць у чалавека падчас пераследу звера.

Але даследчык з Універсітэта Іватэ Кіёсі Ямаўці папярэджвае: мядзведзі вучацца. Калі прылада не стварае для іх рэальнай пагрозы, яны могуць прызвычаіцца да яе і перастаць рэагаваць.

«Важна не лічыць, што простае ўсталяванне новай тэхналогіі азначае, што праблема вырашаная», — падкрэслівае ён.

Каментары2

  • Хай Мінпрыроды запісвае вопыт
    19.10.2026
    У Беларусі таксама трэба.
    Бо папуляцыя мішак будзе ісці сюды з Расеі і далей.
    Але, паколькі на Беларусі меньш бесперапынных масіваў лесу, адпаведна яны будуць усё часцей выходзіць да чалавека.
  • UFO
    19.10.2026
    І на квадробераў такія дроны працуюць?

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць