Свет125125

Міністр замежных спраў Польшчы: «Белсат» у цяперашнім выглядзе знікне, грошы пойдуць сірыйскім бежанцам

Міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі расказаў у інтэрв'ю сайту Wpolityce.pl пра далейшыя перспектывы тэлеканала «Белсат».

Вашчыкоўскі падкрэсліў, што пытанне не толькі ў сітуацыі з «Белсатам», паўстала пытанне рэформы TVP Polonia і эфектыўнасці замежнага вяшчання. Акрамя новага тэлепраекту, накіраванага на Беларусь, палякі таксама плануюць запусціць на англійскай мове канал, які будзе асвятляць падзеі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе.

Вашчыкоўскі патлумачыў, што беларускія ўлады гатовыя дадаць тэлеканал TVP Polonia ў кабельныя сеткі: «Белсат транслюецца на працягу 10 гадоў, і яго ўплыў на рэальнасць сціплы. Альтэрнатыва ў тым, каб дазволіць перадаваць TVP Polonia для ўсёй тэрыторыі Беларусі».

Новы праект будзе накіраваны на палякаў, якія жывуць у Беларусі, і тых, «хто хацеў бы валодаць польскай». З інтэрв’ю вынікае, што новы тэлеканал не будзе настолькі «апазіцыйным», але затое дасць беларусам магчымасць паглядзець, як жыве сучасная Польшча. «Малюнак варты тысячы словаў, — патлумачыў Вашчыкоўскі. — І беларусы будуць глядзець на Польшчу так, як палякі пры камунізме глядзелі на Захад».

Канчатковае рашэнне аб стварэнні новай рэдакцыі будзе прынята ў бліжэйшыя дні. Але ж беларускую рэдакцыю звальняць пакуль ніхто не збіраецца — Агнешка Рамашэўская ўжо атрымала прапанову высокай пасады ў TVP Polonia, журналісты «Белсату» змогуць працягнуць працу на інтэрнэт-партале альбо рабіць сюжэты для новага канала.

Вашчыкоўскі падкрэсліў, што Польшча мусіць ашчаджаць грошы, каб павялічваць дапамогу сірыйскім бежанцам, а таксама краінам Афрыкі і Азіі.

Каментары125

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць