Культура11

Памерла Лёнгіна Брылеўская

Лёнгіна Брылеўская ганарылася, што яе дзень нараджэньня сьвяткуе ўся Амэрыка.

Лёнгіна Брылеўская памерла 8 ліпеня ў Норт‑Галівуд, што пад Маямі.

Лёнгіна Брылеўская ганарылася, што яе дзень нараджэньня … сьвяткуе ўся Амэрыка. Проста яна нарадзілася ў адзін дзень зь першым прэзыдэнтам ЗША Джорджам Вашынгтонам — 22 лютага, праўда, ў 1923 г. Першы прэзыдэнт ЗША на два стагодзьдзі раней, у 1729 г.

Дзед Якуб і бацька нарадзіліся ў Расеі, я й мае браты — у Польшчы, дзеці братоў — у СССР, а ўнукі — у незалежнай Беларусі… Але, уявіце, амаль усе нарадзіліся ў адной хаце! [у вёсцы Брускаўшчына, што на Маладзечаншчыне - НН].

У 1942 г. Лёнгіна Захаркевіч узяла шлюб з Уладзімерам Брылеўскім, у той час начальнікам Смаргонскага, а потым — Жодзішкаўскага раёну.

У 1943 г. мужа арыштавала СД і кінула ў сумнавядомую Вялейскую турму. Брылеўскіх ужо пагрузілі ў цягнік для высылкі ў нямецкі канцлягер, але ў Фаніпалі Лянгіна і Ўладзімер надумаліся ўцякаць. Ім пашчасьціла пераканаць ахову, што яны «толькі набяруць вады».

Ехаць у Менск ці вяртацца на малую радзіму было небясьпечна, таму Брылеўскія перабраліся ў тагачасную «сталіцу» Беларусі — Рыгу, дзе некаторы час працавалі ў беларускай вэрсіі прапагандысцкага часопісу «Новы шлях». А ўлетку 1944 г. яны ўжо назаўсёды пакінулі Беларусь.

Пасьля трох гадоў побыту ў лягерах для перамешчаных асоб у Ніжняй Саксоніі Брылеўскія перабраліся ў ЗША, пасяліліся ў штаце Нью‑Джэрзі, у наскрозь беларускім гарадку Саўт‑Рывэр:

Саўт‑Рывэр быў горадам індустрыі жаночай вопраткі, а гэтым самым горадам імігрантаў: польскіх, мадзярскіх і беларускіх, або рускіх -- як яны сябе называлі — эмігрантаў пярэдадня Першай сусьветнай. Беларускія эмігранты, на дзіва, амаль усе былі з‑пад Маладзечна. Амаль усе мае землякі, якія зналі майго дзеда й бацьку. Тут я знайшла двух дзядзькоў: Андрэя Вайцяховіча й Тамаша Аўсяёнка. Для іх я была жаваранкам з роднага поля.

Лёнгіна Брылеўская актыўна ўключылася ў беларускае грамадзкае жыцьцё ў Амэрыцы. Яна была адным са стваральнікаў Беларускага кангрэсавага камітэту ў Амэрыцы, брала ўдзел у розных беларускіх акцыях у Нью‑Джэрзі, Нью‑Ёрк‑сіці, Вашынгтоне.

Менавіта Брылеўскія, Барыс Кіт, Франук Шаўроўскі спрычыніліся да пашырэньня беларускай калоніі ў Саўт‑Рывэры і яго ваколіцах. Яны выпісалі ў Саўт‑Рывэр некалькі дзясяткаў беларускіх сем’яў. І горад, поруч зь Нью‑Ёркам, стаў адным з цэнтраў беларускасьці ў Злучаных Штатах. Беларусы тут збудавалі ўласнымі рукамі царкву, грамадзкі цэнтар, заснавалі ўласныя могілкі. На іх цяпер больш за 260 пахаваньняў.

Што да заробку грошаў, то спачатку я працавала на фабрыцы, а потым, калі скончыла курсы, — сакратаркай у буйной інжынэрнай фірме. Споўнілася мне сорак гадоў, і я звольнілася. Увесь горад працуе, а я толькі з сабакам гуляю.

Прайшло два тыдні й я разумею, што жыць так не магу. Убачыла ў газэце аб’яву, што на ўзьбярэжжы акіяну прадаецца гатэль. Прыехала, паглядзела — добрае, бойкае мейсца. Набыла яго і тры з паловай гады адна яго даглядала. Была й кіраўніцай, і вышыбалай, і прыбіральніцай. Нават па мордзе прыходзілася біць.

У 1976 г. Брылеўскія перабраліся, як і многія беларускія пэнсіянеры ў ЗША, у Фларыду. Яны паспрабавалі там стварыць беларускую арганізацыю, але мясцовыя беларусы — іх там жыве каля 40 тыс. — паставіліся да гэтага варожа. Таму Брылеўскія рэпрэзэнтавалі Беларусь толькі на розных этнічных фэствывалях ці сходах фларыдзкага аддзелу Арганізацыі паняволеных народаў.

У адным зь лістоў Лёнгіна Брылеўская пісала, што пасьля сьмерці Галіны Мінкевіч‑Астроўскай і Мікалая Мінкевіча, Яна і Аліцыі Пятроўскіх, Мікалая Шчорса, Уладзімера Брылеўскага беларуская Флярыда перастала існаваць. Яна памылілася, беларускай Флярыды ня стала зь ейным адыходам.

***

Пахаваная Лёнгіна Брылеўская 10 ліпеня на беларускім могільніку парафіі сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт‑Рывэры, побач са сваім мужам.

Алег Гардзіенка

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая14

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іранцы ўпершыню ў гісторыі падбілі амерыканскі самалёт F-353

Фестывалю Lidbeer сёлета не будзе1

Па гомельскім даху бегае пацук, якога баяцца нават каты ВІДЭА6

Мінскае метро разам з «Алесяй» пачне капаць «Марыя». Справа мае пайсці хутчэй1

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА8

Папулярным службам дастаўкі піцы загадалі скасаваць мінімальныя сумы заказаў2

Кіраўнік Rheinmetall: Запасы сродкаў СПА ў ЗША і Еўропе блізкія да вычарпання7

Вось як цяпер выглядаюць Эдуард Пальчыс і Кацярына Андрэева ФОТЫ4

Апублікавалі першае ФОТА вызваленых сёння праваабаронцаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая14

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць