Грамадства2323

Мітрапаліт Кандрусевіч: Міліцыя штучна заніжае колькасць удзельнікаў калядных набажэнстваў

У адкрытым лісце міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў непакой адносна таго, што ў апошнія гады штучна заніжаюцца звесткі па колькасці вернікаў, якія прымаюць удзел у набажэнствах на святы Божага Нараджэння (Раства) і Вялікадня, піша catholic.by

На Раство мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў імшу ў Ракаве, фота catholic.by

«Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта міністэрства, якім Вы кіруеце, на набажэнствах у ноч на Божае Нараджэнне ў Рэспубліцы Беларусь у гэтым годзе прысутнічала каля 40 тысяч веруючых, што не адпавядае рэчаіснасці і гэтая лічба з'яўляецца яўна заніжанай, пра што сведчаць даныя па г. Мінску і г. Гродна, не кажучы пра іншыя парафіі, асабліва на Гродзеншчыне», — гаворыцца ў лісце.

«Толькі ў Мінску ў ноч на Божае Нараджэнне 2016 года на ўсіх набажэнствах прысутнічала каля 11 тыс. чалавек, у Гродне — каля 13 тыс., у Лідзе — каля 6 тыс. Гэта значыць, толькі ў гэтых трох гарадах прысутнічала каля 75 працэнтаў ад даных, якія прадставіла МУС. А колькі было ў іншых гарадах, такіх як, напрыклад, Ашмяны, Ваўкавыск, Браслаў, Паставы, Баранавічы, Брэст і інш.?», — задаецца пытаннем мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

«Увогуле, паводле існуючай практыкі ў Каталіцкім Касцёле, статыстычныя даныя на калядныя і велікодныя набажэнствы прыводзяцца па выніках удзелу ў начных і дзённых набажэнствах, бо далёка не ўсе веруючыя могуць прымаць удзел у начных службах. У гэтым годзе на калядных начных і дзённых набажэнствах у Мінску прысутнічала каля 32 тыс. чалавек, у Гродне — каля 40 тыс., у Лідзе — каля 20 тыс. Таму рэальная колькасць удзельнікаў у набажэнствах на Божае Нараджэнне ва ўсёй Беларусі ў шмат разоў большая, чым паведамляецца на сайце МУС», — зазначаецца ў звароце.

«Непакой выклікае той факт, што ў апошнія гады назіраецца тэндэнцыя да штучнага заніжэння ўдзелу католікаў у набажэнствах. Так, калі на Божае Нараджэнне 2011 г. МУС налічыла 240 тыс. чалавек, то ў 2012 годзе ўжо 95, у 2013 — 83, у 2014 — 58».

«Выказваю надзею, што ў будучым МУС будзе прыводзіць адпаведную праўдзе інфармацыю пра ўдзел вернікаў у каталіцкіх набажэнствах. З павагай і найлепшымі пажаданнямі на надыходзячы Новы 2017 год», зазначыў кіраўніка Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць