Улада33

Белтэлекам запускае інтэрактыўнае тэлебачаньне новага пакаленьня IPTV

Падключыўшыся на працягу першага месяца эксплюатацыі гэтага сэрвісу (з 15 ліпеня па 14 жніўня), абаненты атрымаюць магчымасьць азнаёміцца з IPTV бясплатна. А наагул абанэнцкая плата ў месяц складзе 40 тыс. рублёў.

РУП «Белтэлекам» з 15 ліпеня пачынае прадастаўленне паслугі інтэрактыўнага тэлебачання новага пакалення IPTV. Пры гэтым, падключыўшыся на працягу першага месяца эксплуатацыі гэтага сэрвісу (з 15 ліпеня па 14 жніўня), абаненты атрымаюць магчымасць азнаёміцца з IPTV бясплатна.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс‑службе нацыянальнага аператара электрасувязі, каб далучыцца да ліку першых карыстальнікаў, неабходна звярнуцца ў тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў па тэлефоне 130 (званок бясплатны), дзе раскажуць аб кошце паслугі і працэдуры яе прадастаўлення, а таксама трэба пакінуць заяўку на падключэнне. Усе работы па падключэнню IPTV будуць выкананы спецыялістамі «Белтэлекама» на ўзгодненых з кліентамі ўмовах.

Для падключэння IPTV дастаткова быць абанентам кампаніі і мець дома звычайную тэлефонную разетку. Сігнал інтэрактыўнага тэлебачання дастаўляецца па тэлефонных правадах і паступае на тэлевізійны экран праз зручны камплект абсталявання: сплітэр, ADSL‑мадэм і спецыяльную прыстаўку Set Top Box. Прычым адначасова з IPTV працуюць дамашні тэлефон і высакаскорасны доступ у Інтэрнэт.

У цэнтры абслугоўвання кліентаў «Белтэлекама» расказалі, што пасля тэрміну дзеяння акцыі кошт падключэння новага сэрвісу складзе Br30 тыс., абаненцкая плата ў месяц — Br40 тыс. Усе плацяжы будуць уключаны ў рахунак на аплату дамашняга тэлефона. Акрамя таго, карыстальнікам прадастаўляецца спецыяльнае абсталяванне на час дзеяння дагавора, плата за якое ўключаецца ў абаненцкую плату.

Пакуль умовы падключэння сапраўдныя толькі для жыхароў Мінска. Цяпер ідзе сінхранізацыя сеткі «Белтэлекама» па Беларусі. Калі завершацца ўсе работы, гэта паслуга будзе даступна для ўсіх жыхароў краіны.

IPTV ад нацыянальнага аператара электрасувязі напоўнена больш як 20 тэлеканаламі, у далейшым іх колькасць будзе павялічана. Акрамя таго, гэты сэрвіс мае шэраг інтэрактыўных функцый, у прыватнасці, прадастаўляе магчымасць глядзець праграмы і фільмы, якія прайшлі раней, проста перамотваючы эфір тэлеканала на некалькі дзесяткаў мінут назад. Таксама даступная функцыя тэлебачання па запыту. Сярод іншых магчымасцей IPTV існуюць функцыі пастаноўкі ў паўзу, а таксама «Бацькоўскі кантроль», якая дае магчымасць абмяжоўваць дзяцей ад перадач і фільмаў, якія для іх, на думку бацькоў, не падыходзяць па ўзросту.

IPTV — гэта тэхналогія, якая дае магчымасць перадаваць тэлевізійны канал па інтэрнэт‑пратаколу. У адрозненне ад традыцыйных відаў лічбавага тэлебачання (эфірнага, кабельнага і спадарожнікавага) IPTV — поўнасцю інтэрактыўны сэрвіс. Па сутнасці гэта тэхналогія не мае абмежаванняў па колькасці каналаў (можа дасягаць 100 і больш) і якасці таго, што трансліруецца. Усё залежыць ад прапускной здольнасці сеткі і тэрыторыі яе ахопу. Спадарожнікавыя і звычайныя аналагавыя ТБ‑каналы таксама можна прымаць з дапамогай IPTV, калі перакадзіраваць іх для прагляду ў сетцы. Фактычна сеткі IPTV — гэта персанальныя, індывідуальныя сеткі, дзе кожны атрымальнік можа выбіраць што глядзець па сваім жаданні.

БЕЛТА

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры3

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ29

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае16

26‑гадовую інтэрнэт-маркетолага асудзілі за палітыку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры3

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць