Свет99

Сатырычны кліп «Хатнія гаспадыні ІДзІЛ» выклікаў спрэчкі ў Брытаніі ВІДЭА

Кліп брытанскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі BBC «Хатнія гаспадыні ІДзІЛ» выклікаў спрэчкі ў благасферы і прэсе, бо ў ім жартуюць з жанчын, якія паехалі ў ісламісцкі халіфат. Пра гэта піша Independent.

Фота cdn2.thr.com

На відэа дзве жанчыны прымераюць камізэлькі з бомбамі, трэцяя лічыць усіх сваіх забітых мужоў-смяротнікаў, а чацвёртая кажа: «Праз тры тыдні публічнае адсячэнне галавы, а я не ведаю, што мне апрануць!». Яшчэ адна гераіня распавядае: «Алі набыў мне новы ланцуг — 8 футаў. Цяпер я магу выходзіць на вуліцу!».

Крытыкі лічаць, што смяяцца з жанчын, якіх праз інтэрнэт завабліваюць ісламісты, няправільна. Іншыя кажуць, што гэта прыхаваная форма расізму: «Гэта смешна, толькі калі вы белы і хрысціянін». 

Карыстальнікі сацыяльных медыя пішуць, што сама мэта сатыры ў дадзеным выпадку — паказаць маладым жанчынам-мусульманкам, як недарэчна выглядае захапленне «ІДзІЛам».

Сцэнарысты роліка Хейдан Проуз і Джоліен Рубінштэйн заявілі, што іх відэа скіравана на змаганне з экстрэмізмам.

«Трэба быць смелым, калі вы хочаце, каб вам верылі. Мы пяць гадоў смяяліся з Дэвіда Кэмерана, таму мы не маглі не заняцца «Ісламскай дзяржавай», — сказаў Проуз.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude8

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Двое дзяцей прапалі ў Браслаўскім раёне, іх у лесе знайшла жанчына-грыбніца3

У міліцыі расказалі падрабязнасці пошуку хлопчыкаў з Бараўлян5

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі24

Памятаеце беларускую супермадэль Марыну Лінчук? Цяпер яна ладзіць рэтрыты ў Коста-Рыцы ад $5250 за месца11

Кіраўнік БАТЭ прыцягнуў на матч з мінскім «Дынама» іконы10

У беларускі два гады былі жудасныя прыступы болю ў жываце. Прычына аказалася даволі рэдкая9

На Форуме Астрожскіх у Кіеве абмеркавалі праблемы беларусаў ва Украіне2

Дальнабоя з Баранавічаў, цёзку па прозвішчы нямецкай канцлеркі, асудзілі за «падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў»7

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude8

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць