Грамадства3030

Кіпрскі афшор выкупіў раней невядомую рэзідэнцыю пад Радашковічамі ВІДЭА

Тэлеканал «Белсат» апублікаваў відэа, знятае каля сядзібы «Краснасельскае». Месца яе знаходжання пазначана на карце як вёска Пральня Мінскага раёна (кіламетр ад вёскі Кукелеўшчына і прыблізна 7 кіламетраў ад мястэчка Шаршуны). Гэта накірунак Радашковічаў.

«Знак на дарозе забараняе ўезд. Тым не менш па кароткай шашы, якую бесперапынна чысціць спецтэхніка, курсуюць дзясяткі аўтаў. Сярод іх мы сустрэлі службу чысткі басейнаў і джакузі. Адзінае выйсце — кінуць транспарт і пайсці пешкі. Перад уязною брамаю — міліцыя, якую мясцовыя раяць нам абыходзіць. Тэрыторыю агароджвае плот са шчыльна расстаўленым відэаназіраннем. Бачна, што спадарожнікавыя здымкі значна састарэлі. Тэрыторыя выглядае, хутчэй, як санаторый, а не як будаўнічая пляцоўка. Тут жа і месца для пасадкі верталётаў», — паведамляе «Белсат». Журналістам удалося зрабіць здымкі з паветра.

Сядзіба займае каля 11 гектараў на беразе ракі Удры. Уласнікам з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, аднак участак на 100 гадоў узяты ў арэнду замежным будаўнічым унітарным прадпрыемствам «СертусАвія». Гэта расійская кампанія, адзіная ўзгадка пра яе была ў 2012 годзе. Тады «СертусАвія» будавала ангар у аэрапорце «Мінск-2».

Далей сляды заблытваюцца яшчэ мацней.

Будынкі на тэрыторыі таямнічай рэзідэнцыі належаць кіпрскай афшорнай кампаніі. «Блатберг Холдынгс Лімітэд» з Нікасіі выкупіла яе ў 2012 годзе. Прычым прадаўцамі былі разам «СертусАвія» і «Дыпсервіс».

«Дыпсервіс» — арганізацыя, у абавязкі якой уваходзіць забеспячэнне дзейнасці вышэйшых службовых асобаў, у тым ліку прэзідэнта. Большасць рэзідэнцый Аляксандра Лукашэнкі належыць менавіта «Дыпсервісу».

І вось гэтая арганізацыя прадала будынкі кіпрскаму афшору. Грошы засвяціліся сур'ёзныя — адна толькі драўляная лазня плошчай менш за 50 м2 каштавала $1,04 мільёна!

Старое спадарожнікавае фота.

Прычым калі ўласнік змяніўся, то гаспадарчае вядзенне засталося за расейцамі з «СертусАвія».

Гэта першы выпадак у гісторыі Беларусі, калі адна з рэзідэнцый пераходзіць з-пад кантролю «Дыпсервіса» ва ўласнасць невядомых афшорных кампаній.

Чытайце таксама:

Усе рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі: ад «Драздоў» да роднай хаты — фоты

Каментары30

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Крысту Пайк, якую няўдала спрабавалі пакараць смерцю, выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму2

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць