Грамадства

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе

За 2026 год беларуска Вераніка, якая жыве ў Італіі, сабрала ў інстаграме салідны блог на больш чым сто тысяч падпісчыкаў. Маладая інфлюэнсерка расказвае па-італьянску пра галубцы і савецкія мульты, а таксама пра сваё жыццё на радзіме — там ёсць чым уразіцца.

Фота: veranika_bielorussa / Instagram. Фота палепшанае з дапамогай ШІ

Паводле слоў Веранікі, яна нарадзілася ў вёсцы пад Пінскам. Сям’я жыла ў вельмі старой драўлянай хаце без ацяплення і туалета. Бацькі злоўжывалі алкаголем і пакідалі яе з малодшымі дзецьмі адну дома, часам на некалькі дзён.

Аднойчы прыехалі супрацоўнікі сацслужбаў і забралі ўсіх дзяцей у дзіцячы дом. Пазней Вераніка трапіла ў прыёмную сям’ю, дзе таксама выхоўвалі шмат дзяцей, але з грашыма было не надта лепш. Там дзяўчыне давялося шмат працаваць: яна паказвае ў роліку фота і відэа з цяпліцаў, з фермы і з трактара. Пасля працы дзяўчына ішла ў школу і вярталася дахаты ўвечары, дзе мусіла дапамагаць з гатоўкай і прыбіраць у доме.

Фота: veranika_bielorussa / Instagram

Калі Вераніцы споўнілася 16, яна скончыла школу і з’ехала ў Мінск. Там Вераніка паступіла ў каледж, каб атрымаць спецыяльнасць, што дае магчымасць пайсці на чыгунку. Пасля заканчэння каледжа яна пайшла працаваць на пасажырскі цягнік, але хутка пашкадавала пра тое рашэнне — умовы на чыгунцы былі складаныя.

Дзеля рэйсаў ёй даводзілася з’язджаць на некалькі сутак. Калі ў вагоне нехта нешта краў, Вераніка мусіла пакрыць кошт скрадзенага за ўласныя грошы. Вагоны растаплялі з дапамогай вугалю, рабілі гэта ўручную, часам на марозе і без святла, і часам за адну ноч трэба было пратапіць сем вагонаў. 

«Паездкі ў беларускіх цягніках не такія, як у Італіі. Мы маглі знаходзіцца ў дарозе некалькі дзён, і ўсё мусіла быць пад маім кантролем», — кажа Вераніка.

Фота: veranika_bielorussa / Instagram

Дый заробак быў маленькі. Каб мець магчымасць набываць дробязі накшталт касметыкі, Вераніка пасля рэйсаў бегла на змену ў KFC, дзе знайшла сабе другую працу. Але ж так доўга працягвацца не магло, і ў выніку беларуска звольнілася з абедзвюх прац.

На той час яна ўжо мела невялікія ашчаджэнні. Пасля звальнення Вераніка выкарыстала іх, каб вывучыцца на фітнэс-трэнерку, і трохі папрацавала па спецыяльнасці — на гэты раз і праца ёй спадабалася, і заробак быў добры. Але дзяўчына марыла з’ехаць з Беларусі.

У дзяцінстве яна правяла некалькі месяцаў у Італіі — яе прымала тамтэйшая сям’я. Пасля таго досведу беларуска марыла жыць у Італіі, і ў выніку вырашыла туды пераехаць. У кастрычніку 2023‑га Вераніка нарэшце перабралася ў Італію да той самай сям’і, з якой пазнаёмілася ў дзяцінстве.

Каб легалізавацца, яна паступіла ў школу, дзе вучаць скульптуры, а таксама падпрацоўвала афіцыянткай і прыбіральшчыцай.

Фота: veranika_bielorussa / Instagram

«Я хачу расказваць не толькі пра сваё мінулае, але і пра тое, што здарыцца ў будучыні. Таму што хачу літаральна прайсці шлях ад хлява да зорак», — дзеліцца Вераніка.

Цяпер дзяўчына жыве ў Балонні і сустракаецца з блогерам Матэа Барэзі — той мае зайздросныя 340 тысяч падпісчыкаў у тыктоку. Разам яны вядуць блог veraematteo, дзе расказваюць пра сваю пару і міжкультурныя адрозненні ў ёй. Матэа здзіўляе, напрыклад, што яго беларуская дзяўчына носіць з сабой туфлі з абцасамі дзеля фота і вельмі любіць кветкі. Таксама ён чамусьці лічыць, што беларусы заўжды злыя, і ў асобным роліку пытаецца ў Веранікі, ці гэта так.

Сама беларуска апублікавала свой першы ролік у інстаграме ў студзені і ўжо мае 104 тысячы падпісчыкаў. Італьянцы ў захапленні ад Веранікі — у каментарах называюць яе моцнай і чыстай сэрцам, а таксама пішуць, што якраз не хапала такіх інфлюэнсераў, хто б не скардзіўся на жыццё, а паказваў моцны характар.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве абрабавалі банк6

У Магілёве абрабавалі банк

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег2

Праз заяву расійскага дыпламата Кім Чэн Ын спыніў вайсковую дапамогу Расіі — ГУР5

Заробак 4 500 рублёў. Колькі трэба назбіраць, каб купіць жыллё ў крэдыт і колькі застанецца на жыццё2

У Расіі арыштавалі генерала, які адказваў за ўзбраенне авіяцыі і СПА12

Як змяніўся Даўгінаўскі тракт пасля рэканструкцыі3

Гомельшчына і не толькі. Дзе і як паміралі расійскія вайскоўцы ў Беларусі2

«Параўнала цэны з польскімі — ашалела». Як айцішніца працуе ў Грэцыі, дзе няма ксенафобіі, спешкі і амаль няма айцішкі32

З’явіліся невядомыя здымкі візіту Ніксана ў Мінск з яго архіва ШМАТ ФОТА5

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў88

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве абрабавалі банк6

У Магілёве абрабавалі банк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць