Свет88

Сенегал і Нігерыя падрыхтаваліся да вайсковага ўварвання ў Гамбію з-за адмовы прэзідэнта пакінуць пасаду

Джаму кіруе Гамбіяй з 1994 г., Reuters.com

Войскі краін, якія ўваходзяць у заходнеафрыканскі эканамічны саюз ЭКАВАС, падрыхтаваліся да ўварвання ў Гамбію, паведамляе Associated Press са спасылкай на прадстаўніка вайсковага камандавання.

Паводле яго слоў, калі да апоўначы прэзідэнт Гамбіі Яйя Джаму не пакіне сваю пасаду, узброеныя сілы «пачнуць дзейнічаць».

Раней жыхары Сенегала (адзінай краіны, з якой мяжуе Гамбія) паведамлялі пра рух войска ў напрамку мяжы з Гамбіяй. Нігерыя абвясціла, што накіравала ў Сенегал вайсковую авіяцыю для падтрымкі ўварвання.

Раней ЭКАВАС ўпаўнаважыў Сенегал увесці войскі ў Гамбію ў якасці крайняй меры прымушаючы Джаму да адстаўкі. 18 студзеня Сенегал унёс у Раду бяспекі ААН праект рэзалюцыі падтрымкі дзеянняў ЭКАВАС.

Колькасць узброеных сіл Гамбіі - каля 2,5 тысяч чалавек.

***

На 19 студзеня была прызначаная інаўгурацыя новага прэзідэнта Гамбіі Адама Бэроу, які перамог на снежаньскіх выбарах дзейнага кіраўніка дзяржавы Яйю Джаму, які кіруе краінай з 1994 года (ён прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту).

Спярша Джаму прызнаў паразу, але пазней абвясціў аб парушэннях на выбарах і адмовіўся пакінуць пасаду, пакуль Вярхоўны у суд не разгледзіць справу аб парушэннях на выбарах (гэта павінна адбыцца ў маі). 17 студзеня ён абвясціў у краіне надзвычайнае становішча тэрмінам на 90 дзён; на наступны дзень парламент Гамбіі падоўжыў яго паўнамоцтвы на тры месяцы, піша meduza.io

Афрыканскі саюз ужо заявіў, што будзе лічыць Бэроу законна абраным прэзідэнтам з 19 студзеня. Пераможца выбараў Адам Бэроў да інаўгурацыі вырашыў заставацца ў Сенегале.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу67

Грамадствадапоўнена67

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы15

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

Стаматолаг з Мінска збіраецца бегчы 24 гадзіны3

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку2

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план12

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу67

Грамадствадапоўнена67

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць