«Газпром» набыў 34,1% акцый латвійскай кампаніі-аператара па захоўванні і транспарціроўцы газу Conexus Baltic Grid, вынікае з матэрыялаў расійскай кампаніі.
«Доля ў статутным капітале арганізацыі пасля набыцця - 34,09911%; доля акцый арганізацыі пасля набыцця — 34,09911%», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле новага закона аб энергетыцы Латвіі, да красавіка гэтага года газавы манапаліст Latvijas Gaze павінен аддзяліць прадпрыемства перадачы і захоўвання. 2 верасня мінулага года акцыянеры кампаніі прынялі рашэнне правесці рэарганізацыю. У выніку яе функцыі перадачы і захоўвання газу перададзеныя Conexus Baltic Gold. У пачатку года апошняя атрымала ліцэнзію Камісіі па рэгуляванні грамадскіх паслуг Латвіі.
Адным з акцыянераў Latvijas Gaze з'яўляецца «Газпром» з доляй у 34%. Таксама акцыянерамі кампаніі з'яўляюцца Marguerite Fund (29%), Uniper Ruhrgas International GmbH (18,3%) і структура «Роснефці» Itera Latvija (16%).
Каментары