Эканоміка1717

Лукашэнка: Дэкрэтам «аб дармаедах» абурылася невялікая частка насельніцтва

Дэкрэтам аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства абурылася невялікая частка насельніцтва, заявіў Аляксандр Лукашэнка 3 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ.

Па словах кіраўніка дзяржавы, ён прасіў Мар'яну Шчоткіну і Наталлю Качанаву, якія на той момант займалі пасады міністра працы і сацыяльнай абароны і віцэ-прэм'ера адпаведна, ацаніць, якая частка насельніцтва супраць гэтага дэкрэта. «І мне тады далажылі: мы правялі дбайнае даследаванне, якая частка насельніцтва абурылася гэтым дакументам. Як я і чакаў, гэта невялікая частка, некалькі тысяч чалавек, але вельмі актыўныя», — адзначыў Лукашэнка.

На яго думку, людзі адрэагавалі «вельмі востра» на тое, што «іх абазвалі дармаедамі», таму што гэта савецкі тэрмін, пад якім «разумелі людзей, якія лайдакі і асацыяльны лад жыцця вядуць». «І вось людзі гэта перанеслі на сябе. Не трэба пераносіць, — падкрэсліў Лукашэнка. — Я не буду хаваць, у мяне быў элемент матывацыі, калі я прымаў гэтае рашэнне. Да гэтага часу, асабліва ў сельскай мясцовасці, у малых гарадах, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць, некаторыя з раніцы да ночы працуюць, і дзеткі ў іх, атрымліваюць нейкія там 400-500 рублёў. І ім няпроста. А некаторыя абібокі ходзяць, яны ж бачаць адзін аднаго, ні чорта не робяць, а жывуць нядрэнна і нідзе не працуюць».

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі насельніцтва не плаціць 100% за паслугі ў сферы аховы здароўя, як у краінах з рынкавай эканомікай. «Так, каму не падабаецца наша медыцына, дрэнная яна, але тым не менш мы ўваходзім ужо ў пяцёрку лепшых. І гэта не наша ацэнка, — заўважыў ён. — Калі прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя сюды прыехалі і мы арганізавалі канферэнцыю, мяне запрасілі на яе. І калі яны пачалі гаварыць, я зразумеў, што такое ў свеце медыцына. Да 50 млн чалавек у ЗША не маюць магчымасці атрымаць медыцынскую дапамогу, а мы лечым і бамжа, і алкаша, які сам сабе нагу зломіць, а мы яго лечым. Не без недахопаў наша медыцына, згодны. Але пытанне не ў гэтым».

«Колькі мы за гэта заплацілі? Адукацыя, бяспека, абарона, на вуліцах бяспека і іншае, і іншае. Вось гэтыя льготы для дзетак. Гэта выдаткі. Чаму я павінен плаціць падатак, а ты не ўдзельнічаеш у фінансаванні ўсяго гэтага, хоць атрымліваеш адпаведныя паслугі? Трэба было іх падштурхнуць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Адным з вынікаў рэалізацыі дэкрэта Лукашэнка назваў тое, што людзі, якія працяглы час не працавалі і не былі зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных, сталі рэгістравацца ў якасці беспрацоўных. «Скарацілася цякучасць. Некаторыя ў канверціках заработную плату атрымлівалі. Падаткі з гэтага плацяць? Тут мы падагналі і агалілі тыя працэсы, якія мы нават не бачылі да прыняцця гэтага дакумента, — сказаў прэзідэнт. — Калі кагосьці гэта пакрыўдзіла, то не я вінаваты, што абазвалі дармаедамі. Вы тут не знойдзеце ў дэкрэце прэзідэнта слова «дармаед». Чаму пераважная — 95% — маса насельніцтва за гэта перажывае? Вы працуеце, плаціце падаткі, гэты дакумент тычыцца невялікай часткі насельніцтва, якую мы падштурхоўваем для таго, каб яны працавалі. Але мы ж не прымушаем працаваць».

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў дэкрэт унесены змяненні, паводле якіх людзі, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, вызваляюцца ад выплаты гэтага збору. «Мы доўга думалі, што розныя выпадкі бываюць, як не пакрыўдзіць чалавека. І тады мы дапісалі туды адну формулу, якая вырашае ўсе праблемы — калі ты трапіў у нейкую жыццёвую цяжкую сітуацыю, трэба выключыць гэтага чалавека, каб не плаціў гэтыя грошы», — сказаў ён, дадаўшы, што рашэнне ў такіх выпадках прымаюць сельскія саветы ці гарадская адміністрацыя.

«Лічу, што няма падстаў сёння далей раскручваць гэтую тэму. Гэты дэкрэт працуе гады тры. Давайце пажывём. Калі мы ўжо з вамі прыйдзем да адной непахіснай высновы, што гэта анахранізм і ён не патрэбен, мы яго адменім. Не спяшайцеся. Можа, ён яшчэ шмат чаго карыснага прынясе ў наша жыццё», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама паведаміў, што за год па дэкрэце «аб дармаедах» было сабрана 12,5 млн рублёў.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»4

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе людзі?» Як улады пакінулі гамельчукоў без Цэнтральнага пляжа на цэлае лета2

Праз санкцыі расійскай дэлегацыі давялося на Алясцы аплачваць паліва для самалётаў гатоўкай. А гэта сотні тысяч даляраў2

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»10

Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і23

У Гродне восем чалавек судзяць за ўдзел у дваровых чатах6

Колькасць загінулых супрацоўнікаў расійскага вайсковага завода вырасла да 23 чалавек5

Міжзоркавая камета, якую параўноўвалі з кіраваным касмічным караблём, працягвае здзіўляць навукоўцаў3

Польскія пагранічнікі расказалі, колькі чалавек не пусцілі з Літвы ў Польшчу пасля аднаўлення памежнага кантролю паміж краінамі2

Былы ўладальнік «Трох цэн» судзіцца за сетку крам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»4

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць