Эканоміка66

Лукашэнка: Ніводны чыноўнік не можа ўзяць крэдыт пад катэдж пад 3% гадавых без майго ведама

«Ні адзін чыноўнік не можа ўзяць крэдыт на будаўніцтва катэджа пад 3% гадавых без майго ведама», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 3 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ, адказваючы на заўвагу галоўнага рэдактара газеты «Народная воля» Іосіфа Сярэдзіча.

Паводле інфармацыі Сярэдзіча, «адзін з высокапастаўленых чыноўнікаў, сусед прэзідэнта па Драздах, узяў крэдыт пад 3% гадавых для будаўніцтва катэджа».

«Па-першае, гэта не мой сусед. Я ўжо не жыву ў Драздах, а ў вёсцы за 30 кіламетраў, ужо дзесяць гадоў. Па-другое — пра недахоп інфармацыі: я і сам не ведаю, пад які працэнт нехта атрымаў крэдыт», — прызнаўся прэзідэнт.

Ён пацікавіўся, які ў краіне самы льготны крэдыт. На гэта дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась паведаміў, што чыноўнікі атрымліваюць крэдыты пад 16% гадавых, і абверг інфармацыю аб 3%.

«Я абавязкова гэтым пацікаўлюся», — паабяцаў Лукашэнка. На гатоўнасць Сярэдзіча назваць згаданага чыноўніка Лукашэнка запярэчыў: «Не трэба. Трэба паважаць і чыноўнікаў. Калі гэта ёсць, мы знойдзем яго хутка».

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што такія крэдыты даваліся пры будаўніцтве ў аграгарадках, сельскай мясцовасці, шматдзетным сем'ям. «Я не ведаю, ці мае права банк даваць такі льготны крэдыт чыноўніку. Але ні адзін чыноўнік без майго ведама не адважыўся б пайсці ў банк і ўзяць такі крэдыт, таму я яго адразу ж узяў бы за вушы і адвёў, ведаеш куды. Калі гэта зроблена, гэта ўжо непрыстойна паступіў чыноўнік», — дадаў Лукашэнка. Ён таксама заўважыў, што законам льготныя крэдыты не забароненыя, і гэта справа банка, які «з глузду з'ехаў і даў такія грошы пад гэты працэнт». «Калі банк на такія выдаткі пайшоў, з чаго б гэта? Шмат пытанняў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка заявіў, што мог бы дазволіць выдачу льготнага крэдыту для чыноўніка, калі той мае значэнне для ўлады. «Чыноўнікі — не сабакі, і не сволачы. А ў нас прынята — такія сякія … Так, ёсць людзі адмарожаныя, адарваныя, але ёсць і тыя, хто робіць нямала, i якiм мы б пад 1% давалі. Калі б у мяне прыехаў у Мінск добры моцны дзяржслужачы, я б мог даць яму пад 3% крэдыт. Але я не даваў, не памятаю, каб такое рашэнне прымаў», — падкрэсліў Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама распавёў пра выдзяленне ўчасткаў для чыноўнікаў у Драздах. «Будуй дом, але я табе дазволіў гэты кавалак зямлі, ты павінен цалкам паказаць, адкуль ты ўзяў грошы. Прадаем кватэру ў горадзе, прадаем гэтае і тое, а на астатнюю частку бярэм крэдыт. Бяры, але паказвай, каб усё было відаць», — растлумачыў Лукашэнка. На яго думку, чыноўнікі заслужылі, і «дзяўбаць іх, што яны жулікі, а потым ад іх нешта патрабаваць нельга». «Яны адказваюць за дзяржаву», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда34

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Мы моцна недаацэньваем, якую сілу маюць колеры

Пад Мінскам ёсць месца з гароднінай і садавіной у 2‑3 разы таннейшай за крамную1

Арына Сабаленка ў сінім футры стала тварам часопіса Esquire ФОТА7

Кіраваць выбарам пляцоўкі для могільніка ядзерных адкідаў будзе былы супрацоўнік КДБ2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»5

ЗША не сталі падаўжаць паслабленні нафтавых санкцый супраць Расіі3

ЕГУ — «экстрэмісцкая арганізацыя». Што цяпер рабіць студэнтам і выпускнікам? І што ім пагражае?13

У ЗША на ўзбраенні ёсць больш вайсковых самалётаў, чым у Расіі, Кітая і Індыі разам узятых5

Прызналі «экстрэмісцкай» інстаграм-старонку Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда34

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць