Грамадства22

Юнакі спрабуюць зарэгістраваць суполку «Моладзь Адраджэння»

Актывісты арганізацыі «Моладзь БНФ» падалі ў Міністэрства юстыцыі Беларусі дакументы на рэгістрацыю маладзёжнага культурна-асветніцкага аб'яднання «Моладзь Адраджэння». Пра гэта паведамляе прэс-служба «Моладзі БНФ».

«Мы вырашылі стварыць сваю, так бы мовіць, культурную пляцоўку, бо мы робім даволі шмат культурных і адукацыйных рэчаў і жадалі б вывесці іх на больш якасны ўзровень. «Моладзь БНФ» — гэта ўжо палітычны брэнд, і частка арганізацый ды ўстановаў баіцца супрацоўнічаць з намі ў любых кірунках, таму паспрабуем пайсці такім шляхам», — пракаментаваў ініцыятыву стварэння новага маладзёжнага аб'яднання кіраўнік «Моладзі БНФ» Юрый Лукашэвіч.

Як лічаць у арганізацыі, гэта стане своеасаблівай «лакмусавай паперкай» для ўладаў, якія ў апошні час заяўляюць аб падтрымцы беларускай культуры, гісторыі і мовы. «У той жа момант яны рэгіструюць адкрыта прарасійскія арганізацыі, такія як «Румол». Дык ці пойдзе ўлада на тое, каб зарэгістраваць патрыятычную прабеларускую арганізацыю?»

— задаецца пытаннем прэс-служба «Моладзі БНФ».

Актывісты лічаць, што афіцыйны статус ім дапаможа папулярызаваць беларускую культуру, гісторыю, мову,

прасоўваць ідэі і мэты «Моладзі БНФ». Пры гэтым яны заяўляюць, што

новая арганізацыя не ставіць палітычных мэтаў

і не збіраецца дзейнічаць у гэтым кірунку.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША18

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

Дзяўчына выйграла суд па справе аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google хочуць аштрафаваць за тое, як пабудаваныя іх платформы2

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з расійскімі дронамі выкарыстоўваюць сеткамёты2

Пратасевіч падзяліўся, колькі грошай яму трэба на вяселле17

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць