Свет11

Токіа і Вашынгтон назвалі пуск ракеты КНДР правакацыяй

Запуск балістычнай ракеты КНДР у Токіа і Вашынгтоне назвалі правакацыяй, якая адбылася падчас візіту прэм'ера Японіі Сіндза Абэ ў ЗША і яго перамоваў з прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Пасля паведамленняў аб пуску ракеты КНДР Трамп і Абэ выступілі перад журналістамі з сумеснай заявай. Абэ назваў запуск «абсалютна непрымальным», а Трамп заявіў, што ЗША на сто адсоткаў падтрымліваюць Японію. Фота: Getty Images.

Галоўны сакратар кабінета міністраў Японіі Ёсіхідэ Суга заявіў, што запуск балістычнай ракеты, які ўлады КНДР ажыццявілі падчас візіту прэм'ер-міністра краіны Сіндза Абэ ў ЗША і яго перамоваў з прэзідэнтам Дональдам Трампам, з'яўляецца правакацыяй супраць Японіі і краін рэгіёну, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

У Белым доме пуск ракеты таксама назвалі правакацыяй, аднак патлумачылі, што ён не стаў сюрпрызам. Пры гэтым адміністрацыя Трампа разглядае шырокі спектр магчымых адказаў на дзеянні Пхеньяна, аж да ўзмацнення санкцый і павелічэння вайсковай прысутнасці ў рэгіёне.

Вядома, што каля 7:55 раніцы па мясцовым часе КНДР здзейсніла запуск ракеты, як мяркуецца балістычнай. Яна, па звестках з Сеула, праляцела каля 500 кіламетраў і ўпала ў Японскім моры, не зрабіўшы шкоды.

Мадэль ракеты і яе характарыстыкі будуць вядомыя пасля апрацоўкі ўсёй інфармацыі аб запуску, пры гэтым амерыканскія ваенныя ўдакладнілі, што ракета наўрад ці была міжкантынентальнай. Паводле папярэдніх звестак з Пентагона, КНДР запусціла ракету сярэдняй дальнасці.

У пятніцу, 10 лютага Трамп і Абэ правялі афіцыйныя перамовы ў Белым доме, пасля чаго адправіліся ў Фларыду, дзе прадоўжылі размову ў ходзе гульні ў гольф. Трамп заявіў пазней, што яны з Абэ «цудоўна бавілі час».

Каментары1

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты47

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну28

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома37

Звольнілі кіраўніка прадпрыемства, якое выбірае месца пад могільнік для радыеактыўных адкідаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты47

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць