Музыка88

Прэм’ера на «Нашай Ніве»: супольны музычны праект «Песні матчыны з Вушаччыны» АЎДЫЁ

На сайце «Нашай Нівы» — эксклюзіўная прэзентацыя новага супольнага музычнага праекту «Песні матчыны з Вушаччыны». Вынікам працы стаў зборнік песень, які аб'яднаў беларускіх музыкаў вакол асобы Рыгора Барадуліна — народнага паэта Беларусі.

Зборнік «Песні матчыны з Вушаччыны» — пераасэнсаванне і аднаўленне народных песень з малой радзімы Рыгора Барадуліна, якія паэту ў дзяцінстве спявала яго маці. Гэтыя песні натхнялі і суправаджалі паэта ўсё жыццё.

Гэтая музычная складанка — выдатны праваднік па роднай для паэта Вушаччыне. Тут вы знойдзеце абрадавыя песні, напеўкі, смяшынкі-казытушкі: шчымлівыя і гуллівыя, дасціпныя і каларытныя, сціплыя і скаромныя.

У беларускай музычнай прасторы ўжо склалася традыцыя стварэння супольных музычных праектаў. Усе мы ведаем цудоўныя песні з альбомаў «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар», «Народны альбом».

Новым праектам, які працягвае традыцыю сумеснай творчасці беларускіх музыкаў, стала складанка «Песні матчыны з Вушаччыны».

Спампаваць музычны альбом «Песні матчыны з Вушаччыны» можна тут!

На альбоме вы пачуеце песні і вершы ў выкананні Рыгора Барадуліна і яго маці Акуліны Андрэеўны, Сяржука Доўгушава (аўтара і кіраўніка праекту), Ірэны Катвіцкай, Веры Саламонік, Ілоны Лесь, Віктара Сямашкі, гуртоў «Re1ikt», «Vuraj», «Harmonic Style Project», «Варган», хора «Салютарыс» ды іншых.

Асаблівая падзяка спонсарам, культурніцкай арганізацыі «Арт Сядзіба», Паўлу Белавусу, Дашы Бялькевіч, Алесю Сьнегу, Міхасю Скоблу, Сяргею Драніцу, усім гуртам і ўдзельнікам праекта.

Запіс: Міхаіл Шэстак, студыя «Bach records».

Грошы на запіс дыску і падрыхтоўку канцэртнай прэзентацыі збіраліся з дапамогай краўдфандынгавага праекта на Talaka.by. Карыстальнікі платформы актыўна падтрымалі ідэю — і праект сабраў 85% ад неабходнай сумы (2750 беларускіх рублёў).

Да дня нараджэння Рыгора Барадуліна, нарадзіўся паэт 24 лютага 1935 года, з нагоды прэзентацыі альбому ў інтэрнэце і выхаду на CD-дысках, напрыканцы лютага ўдзельнікамі праекту «Песні матчыны з Вушаччыны» запланаваны тры мерапрыемствы.

22 лютага ў «Арт Сядзібе» (пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 у будынку Маскоўска-Венскага гандлёвага цэнтру) з 18.00 да 20.00 з удзелам Сяржука Доўгушава і іншых музыкаў праекту адбудзецца аўтограф-сесія, раздача падарункаў спонсарам альбому на Talaka.by і старт продажу CD-дыска на symbal.by.

24 лютага, у дзень нараджэння Рыгора Барадуліна, гурт «Re1ikt» прэзентуе шыкоўны кліп на песню «Дробненькі дожджык», а пакуль можна паглядзець трэйлер.

26 лютага ў Палацы культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21) адбудзецца канцэртная прэзентацыя праекту.

Кошт квіткоў: 14 і 18 рублёў.

Квіткі можна набыць у «Арт Сядзібе», а таксама ў інтэрнэце праз анлайн-сістэму ByCard.by. Іншыя адрасы кропак продажу і касаў глядзіце на ByCard.by.

Кантактныя тэлефоны па ўсіх пытаннях: +37529 5657218, +37529 6517898.

Сачыць за навінамі падрыхтоўкі да канцэрту можна праз суполкі «УКантакце» і на «Фэйсбуку».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»9

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола1

У Вашынгтоне вельмі незадаволеныя дзейнасцю Льва XIV. Папскага нунцыя выклікалі ў Пентагон і чыталі лекцыю пра Авіньёнскі палон3

Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ3

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай8

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі17

У Лодзі памерла 26‑гадовая беларуская студэнтка7

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»9

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць