Мова6969

АНТ пытаецца, ці варта і надалей рабіць выпускі «Нашай раніцы» па-беларуску

Учора, 21 лютага, праграма «Наша раніца» на АНТ выйшла цалкам па-беларуску (а гэта гадзіна эфіру) з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. У Youtube праграма выкладзена цалкам, калі хто не здолеў паглядзець яе раніцай.

Супрацоўніца АНТ Марыя Сысой напісала ў сваім фэйсбуку, што ёсць прапановы рабіць такія праграмы і ў далейшым.

«Былі шматлікія прапановы ладзіць такія эфіры часцей. Наша каманда, пачынаючы з дырэктара Наталлі Маеўскай і намесніка дырэктара Таццяны Рудакоўскай, толькі за! Мы гатовыя рабіць беларускамоўны эфір штомесяц (пакуль што).

Але трэба ўпэўніцца ў зацікаўленасці з боку аўдыторыі. Таму прапануем вам такую дамову.

Калі гэты эфір за тыдзень набірае 5 000 праглядаў — дырэкцыя ранішняга вяшчання тэлеканала АНТ пачынае ладзіць эфіры па-беларуску кожны месяц. Нам і самім хочацца, каб на дзяржаўным тэлеканале было болей мовы. Вашая падтрымка нам дапаможа. Калі ласка, не саромейцеся і пакрытыкаваць нас. Самі разумеем, што шмат над чым трэба працаваць.

Спадзяемся пабачыць сапраўдны запыт ад вас, грамадзяне)) Загадзя дзякуй, сціскаем кулачкі і пачынаем хвалявацца)

Падсумуем 28 лютага, у апошні дзень зімы, у 22.00», — піша Марыя Сысой.

Каментары69

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

Жонка закаціла скандал, а ён усё адно паехаў у акопы. Гісторыя беларуса, які апынуўся на вайне праз даўгі і страх страціць жыллё14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць