Меркаванні1919

Ліст Мінінфа «Нашай Ніве»: «Педагогі з задавальненнем набылі даступныя для іх білеты на канцэрт Дзмітрыя Харацьяна»

Рэдакцыя «Нашай Нівы» атрымала ліст ад Міністэрства інфармацыі. У ім міністр Лілія Ананіч спасылаецца на калектыўны зварот маладзечанскіх настаўнікаў. Яны абвяргаюць звесткі, выкладзеныя ў допісе нашай чытачкі.

Вольга Залеская сцвярджала, што настаўнікаў Маладзечна прымусова заганялі на творчы выступ расійскага артыста Дзмітрыя Харацьяна:

«Настаўнікі горада і раёна вымушаны былі запоўніць залу палаца і такім чынам даць зарабіць артысту. Усё яно нічога, каб добраахвотна ішлі людзі на вечар. Настаўнікі былі вымушаныя ісці. А запоўніць залу такім чынам вырашылі кіраўніцтва палаца і аддзел адукацыі. А як жа інакш, добры спосаб аплачваць гастролі расейскіх артыстаў».

З Маладзечна ж у Мінінфа паведамілі, што маладзечанскія настаўнікі ж запэўнілі, што пайшлі на творчы выступ добраахвотна: «Педагогі разам з сябрамі, сем'ямі з задавальненнем набылі даступныя для іх білеты на канцэрт Народнага артыста РФ Дзмітрыя Харацьяна».

Са свайго боку, мы не маем падстаў не давяраць нашай чытачцы, якой білет дастаўся «добраахвотна-прымусова».

Дадамо, што ва ўмовах эканамічнага крызісу добраахвотна-прымусовы ўдзел бюджэтнікаў у гастролях замежных артыстаў — гэта яшчэ і вымыванне валюты з краіны, ад чаго неаднаразова засцерагала кіраўніцтва краіны.

Падаём тут поўны тэкст ліста Міністэрства інфармацыі.

* * *

Пра распаўсюд інфармацыі

2 лютага 2017 года на інфармацыйным рэсурсе nn.by быў апублікаваны артыкул «Не вешать нос, гардемарины!» Настаўнікі Маладзечна падтрымалі матэрыяльна артыста Харацьяна», у якім змяшчаецца наступная інфармацыя:»… Настаўнікі горада і раёна вымушаныя былі запоўніць залу палаца і такім чынам даць зарабіць артысту. Усе яно нічога, калі б добраахвотна ішлі людзі на вечар. Настаўнікі былі вымушаныя ісці. А запоўніць залу такім чынам вырашыла кіраўніцтва палаца і аддзел адукацыі».

У адпаведнасці з калектыўным зваротам выкладчыкаў арганізацый адукацыі г. Маладзечна, які паступіў на адрас Міністэрства інфармацыі, звесткі, выкладзеныя ў вышэйназваным артыкуле, не адпавядаюць рэчаіснасці. Аўтары звароту паведамляюць, што ДУ «Палац культуры г. Маладзечна» праводзіў акцыю, якая прадугледжвае набыццё двух квіткоў па кошце аднаго. У сувязі з гэтым педагогі разам з сябрамі, сем'ямі з задавальненнем набылі даступныя для іх білеты на канцэрт Народнага артыста РФ Дзмітрыя Харацьяна.

Згодна з пунктам 2 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года «Аб сродках масавай інфармацыі» (далей — Закон аб СМІ) яго дзеянне, за выключэннем патрабаванняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі, распаўсюджваецца на інфармацыйныя рэсурсы (іх складовыя часткі), размешчаныя ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, з дапамогай якіх ажыццяўляецца распаўсюджванне прадукцыi сродку масавай інфармацыі.

У адпаведнасці з абзацам другiм артыкула 4 Закона аб СМІ сродкі масавай інфармацыі павінны распаўсюджваць інфармацыю, што адпавядае рэчаіснасці.

Акрамя таго, падпунктамі 4.2 і 4.3 пункта 4 артыкула 34 Закона аб СМІ прадпісана, што журналіст сродку масавай інфармацыі абавязаны правяраць дакладнасць атрыманых ім звестак, а таксама прадастаўляць для распаўсюджвання дакладную інфармацыю.

На падставе выкладзенага Міністэрства інфармацыі патрабуе прааналізаваць прадстаўленую інфармацыю і забяспечыць няўхільнае выкананне прадпісанняў Закона аб СМІ.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба14

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба14

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць