Грамадства88

«Светлы колер валасоў стаў маім іміджам». Натхняльная гісторыя аднаго поспеху

Праз месяц сем беларусак атрымаюць па 5500 рублёў на ажыццяўленне сваіх мар. Падчас абвяшчэння старту гэтай маштабнай ініцыятывы сваю ўласную гісторыю поспеху распавяла заснавальніца кампаніі Project Marketing, кіраўніца медыягрупы TEDxNiamiha’2017 у Мінску Ірына Дубовік.

Ірына Дубовік. Фота TEDxNiamiha

Усё пачалося ад самага дзяцінства. Я нарадзілася з бялюткімі валасамі і блакітнымі вачамі. У маёй сям’і ўсе цёмнавалосыя, таму амаль ніхто не верыў, што я дзіця сваіх бацькоў. Да шасці гадоў я была быццам альбіносік, за якім уважліва назіралі і думалі: як жа у сям’і так здарылася? Праз шмат гадоў светлы колер валасоў стаў маім іміджам.

У лінгвістычны ўніверсітэт я паступала пасля спецшколы, дзе з шасці гадоў вучыла французскую. Мае бацькі вырашылі расстацца, і я жыла ў цёткі. Гэты чалавек тры гады паміраў на маіх руках. Мне даводзілася адначасова вучыцца і працаваць. Мала таго, я была капітанам зборнай па валейболе.

Я зразумела адно: можна сумяшчаць усё, гэта магчыма. Тады папросту няма калі пакутаваць, няма калі плакаць. Калі ты ў гармоніі з сабой, табе ёсць што даць. Калі не, то і даць, мабыць, няма чаго.

На пятым курсе ўніверсітэта ў нас была абавязковая практыка. Я працавала ў гімназіі, у выпускным класе, дзе вучыліся дзеці заможных бацькоў. Вучні размаўлялі на ўзроўні лінгвістычнага. Быў там адзін хлопец, Віця, поўны двоечнік па французскай мове. Аднойчы ён напісаў тэст на пяць балаў, і я зразумела, што ў яго талент. Дагэтуль усе казалі яму: «Віця, у цябе не атрымаецца, навошта табе тая французская?» Ён здаў уступныя іспыты на выдатна. Проста таму, што ў яго паверылі. Проста таму, што яму сказалі: «У цябе талент».

Пасля лінгвістычнага я змяніла прафесію на маркетолага. Аднойчы калегі папрасілі мяне прывезці з выставы фота сусветнай зоркі. Гэта быў Кевін Мітнік, першы сусветна вядомы хакер. Мая задача была цалкам фантастычная. На той момант не было сацсетак, не было магчымасці скантактавацца з сусветнымі зоркамі. Мы ехалі ў Маскву, і ў нас было літаральна некалькі хвілін, каб з ім паразмаўляць.

Гэты выпадак у будучыні стаў для мяне прыкладам таго, як можна размаўляць з сусветнымі зоркамі. Я падышла да Кевіна і сказала: «Кевін, ведаеце, у мяне калегі папрасілі прывезці ваша фота. А яшчэ наша IT-кампанія займаецца рознымі рашэннямі. Можа, мы пасупрацоўнічаем?» Я прывезла ў Мінск не толькі фотаздымкі, я прывезла ўнікальныя візітоўкі Кевіна, металічныя, у выглядзе адмычак. Трэба было бачыць, як дарослыя мужчыны скакалі з гэтымі візітоўкамі і казалі, што, аказваецца, усё магчыма.

Кевін Мітнік. Фота AP

Сусветныя зоркі — простыя людзі. Звычайная камунікацыя дае магчымасць працаваць з любым чалавекам.

Я брала на сябе ўсё больш і больш абавязкаў і ўздымалася па кар’ернай лесвіцы. Калі мы запусцілі стартап Хоум Крэдыт Банка ў Беларусі, мне хацелася заняць месца кіраўніка. Але старшыня рады сказаў: «Ведаеш, ты маленькая яшчэ, 25 гадоў, тут кіраўнік банка ўсё ж…». На той момант мне хацелася развівацца далей, і я змяніла сферу. Я пайшла ў аўтамабільную галіну і ў 26 гадоў стала дырэктарам па маркетынгу Атлант-М Ford.

Урок для мяне быў такі: не трэба баяцца мяняць сферу. Калі не атрымліваецца ў адным накірунку, трэба рухацца ў іншым.

Гармонія не бывае ў чымсьці адным. Яна і ўнутры, і звонку. Спорт заўсёды быў у маім жыцці. Спачатку гэта быў валейбол, потым — фітнес. Праз нейкі час я зразумела, што ўвогуле не магу жыць без спорту, мне захацелася стаць трэнерам. Я закончыла курсы і стала ім. У мяне была свая зала, куды прыходзілі жанчыны самых розных прафесій. Мы сябруем дагэтуль, гэта неймаверна паспяховыя жанчыны. Я зразумела, што мне падабаецца натхняць іншых і сумяшчаць спорт з бізнэсам.

Пэўныя рэчы я пачала інтэграваць. Я магла паставіць дзіцячую песню падчас сур’ёзных нагрузак, і ўсе весела рабілі вельмі складанае практыкаванне. Ці, напрыклад, брала цярпенне са спорту, калі трэба было запускаць буйныя праекты.

Фота Social Weekend

Дзякуючы ўсяму таму, што здарылася ў маім жыцці, слова «немагчыма» стала маёй спецыялізацыяй. Калі да мяне прыходзіць уласнік бізнэсу і кажа, што ўсё дрэнна і ўжо не дапаможаш, я ведаю, што гэта мой кейс. Калі мне кажуць, што ў мяне не атрымаецца, я ведаю на 100%, што трэба спрабаваць.

Калі мне гавораць «я не магу» ці «гэта немагчыма», я задаю толькі адно пытанне: «Скажы, што б ты зрабіў, калі б мог?» Чалавек піша спіс, і я пытаюся: «А я табе навошта?»

Пяць формул поспеху

Калі вам кажуць «немагчыма», «складаны праект», «няма рэсурсаў», «ніхто так не робіць», вы паспрабуйце. Вы не ведаеце, пры якіх абставінах у гэтых людзей не атрымалася. Для вас гэта можа стаць унікальным досведам.

Калі ў каманду прыходзяць студэнты, часта мяркуюць, што яны «маленькія» і нічога не могуць. Мы працавалі з маладымі валанцёрамі, студэнтамі. Калі ў гэтых хлопцаў і дзяўчат паверыць і крыху іх падвучыць, можна сфармаваць такую каманду, пра якую нават марыць немагчыма. Паверце ў іх поспех, укладзіцеся, падзяліцеся, і вам вернецца больш.

Вельмі важна верыць у сябе, у каманду, і у кожнага ў камандзе. Тады ўсе будуць дзяліцца сваёй энергіяй, светам і гэта будзе «дрым цім», якая зможа ажыццявіць нерэальныя праекты. Гэта не пра грошы, гэта пра каштоўнасці, пра энергію, пра актыўнасць.

Калі вам сказалі «не», гэта не заўсёды значыць «не». Магчыма, гэта «так», толькі крыху пазней. Не бойцеся мяняць сферу. Не атрымалася з адным чалавекам, ідзіце далей. Не атрымалася цяпер, пачакайце.

Калі вы чуеце «гэта немагчыма», падумайце, дзе тут ваша зона росту. Сто працэнтаў у гэтым ёсць нешта новае, што вы можаце ў сабе развіць.

Сем практычных парад

Усе абмежаванні толькі ўнутры нас. Калі кажуць «немагчыма» або «ў цябе не атрымаецца», толькі ад нас залежыць, прымаем мы гэта ці не. Будзем мы рухацца далей або не.

Думайце шырэй. Вельмі часта, калі мне ставяць нейкую задачу ў бізнэсе, кажуць дакладна: мне трэба вось гэта, вось гэта і вось гэта. Канечне, залежыць ад сітуацыі, але калі я разумею, што мне ёсць што прапанаваць яшчэ, я абавязкова прапаную. І вельмі часта з гэтага ўзнікаюць глабальныя праекты, новыя ідэі.

Калі хочаце дамагчыся вынікаў у сваёй справе, старайцеся камунікаваць з тымі, хто прымае рашэнні.

Стварайце, а пасля развівайцеся. Калі мы сумуем, мы не можам зрабіць нічога. Калі вы засмучаныя, чытайце пазітыўныя кнігі, піце каву, ідзіце да сяброў, рабіце што-небудзь! Стварайце, і вам проста не будзе калі сумаваць!

Выкарыстоўвайце стратэгію win-win. І ў асабістым жыцці, і ў працы. Калі размаўляеш з іншым чалавекам не толькі з пазіцыі сваёй выгады, а задаеш пытанні: «Слухай, а што табе тут цікава? Якая ў гэтым каштоўнасць для цябе?» Высвятляеце, што для каго важна, аб’ядноўваеце гэта і ўзлятаеце.

У любой, самай складанай сітуацыі, ёсць два адказы: «так» і «не». Часам трэба сказаць сабе «так» або «не». Гэта адказнасць. Але вы прымаеце рашэнне і рухаецеся наперад. Калі дрэйфуеце, руху няма.

Ніколі не слухайце парады людзей, якія жывуць не так, як вы марыце. Найлепшы прыклад — уласны. І правы той, хто шчаслівы.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі22

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ27

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

Ці сапраўды ў сённяшніх рэаліях адвакат у Беларусі выконвае ролю паштальёна? Адказвае адвакат Лепрэтар6

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі22

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць