Усяго патроху77

У Роўне студэнты мяняліся жонкамі

Прайшло амаль два месяцы, пакуль Ірына пачала падазраваць штосьці нячыстае. Яе чарнаскуры сужэнец то быў таўсьцейшым, то танчэйшым, адзін дзень выдатна размаўляў па‑ўкраінску, а на другі ня мог зьвязаць двух слоў.

У далікатнай сытуацыі апынулася жыхарка Роўна

, якая выйшла замуж за афрыканскага студэнта. У пляны 23‑гадовай жанчыны ўваходзіў пераезд з мужам у Афрыку, далейшы развод і эміграцыя ў ЗША. І ўсё гэта было цалкам рэальна, асабліва з улікам таго, што да заканчэньня ВНУ сужэнцу заставаліся лічаныя месяцы. Аднак жыць у здыманай кватэры маладой жонкі муж адмовіўся.

Ён проста пачаў прыходзіць да яе па некалькі разоў на дзень, часам заставацца на ноч і ўзмоцнена займацца сэксам. Так прайшло амаль два месяцы, пакуль Ірына пачала падазраваць штосьці нячыстае. А прычынай гэтаму стаўся той факт, што ейны чарнаскуры сужэнец стаў выглядаць усё болей дзіўна — не, да яе ён прыходзіў у адным і тым адзеньні, але пры гэтым зьмяняўся сам. То ён быў таўсьцейшым, што ніжэйшым ці вышэйшым ростам, адзін дзень выдатна размаўляў па‑ўкраінску, а на другі ня мог зьвязаць двух слоў.

Разгадка гэтага амаль містычнага пытаньня прыйшла да Ірыны Н. нечакана — яна зразумела, што пад выглядам ейнага сужэнца да яе ходзяць абсалютна розныя людзі. Жанчына адразу ж зьвярнулася ў міліцыю, якая і выявіла, што ў інтэрнаце іншаземных студэнтаў існавала цэлая «мафія». Удзельнікі гэтае змовы жаніліся на ўкраінскіх жанчынах, а пасьля, карыстаючыся тым, што для іхніх жонак яны ўсе на адно аблічча, мяняліся імі, выдаючы сябе за іхніх мужоў. Прычым афрыканскія студэнты лічылі свае дзеяньні ўсяго толькі «забаўным жартам». Цяпер ім давядзецца адзказваць па больш чым не забаўным артыкуле, які характарызуе іхнія дзеяньні як «прымус ахвяры да полавага кантакту шляхам падману й увядзеньня яе ў няведаньне».

Паводле: Освiтнiй портал

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць