Улада

КДБ бярэ ў выбарах актыўны ўдзел

Кандыдаты ад апазыцыі ваююць за права ўдзельнічаць.

Кандыдаты ад апазыцыі ваююць за права ўдзельнічаць.

Пухавіцкая акруговая выбарчая камісія № 73 адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы актывістцы руху супраць будаўніцтва хімічнага заводу расейскай фірмы «Август» Тацяна Рысевец. Спадарыня Рысевец зьбіраецца абскардзіць гэтае рашэньне ў ЦВК, а таксама рыхтуе скаргу пра перасьлед трох сябраў яе ініцыятыўнай групы.

Акрамя Тацяны Рысевец, адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў атрымалі дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Вячаслаў Герасіменка (Жыткавічы), Аляксандар Скрабец (Менск) — брат вядомага палітыка Сяргея Скрабца, кіраўнік Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Вінаградаў, Пётар Кузьняцоў са стваранай Партыі свабоды і прагрэсу, якому адмовілі ў Цэнтральнай выбарчай акрузе Гомеля.

У Цэнтравыбаркаме паведамілі, што паседжаньне, на якім будуць разгледжаныя гэтыя скаргі, заплянавана на 31 ліпеня.

Магілёў

У Магілёве пяць сябраў ініцыятыўнай групы актывіста Свабоднага прафсаюза Беларускага Сяргея Фаміна выклікалі на гутарку супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Тацяну Буланаву, Аксану Закрэўскую ды Сяргея Лапуціна дапытаў супрацоўнік КДБ Юры Жукаў.

Глыбокае

У межах тэрыторыі Глыбоцкай выбарчай акругі № 22 — часткі былой Заходняй і Ўсходняй Беларусі. Прэтэндэнт у дэпутаты Яраслаў Берніковіч паведамляе, што ва Ўшачах на ўсходзе міліцыянты пачалі затрымліваць зьбіральнікаў подпісаў: «На Глыбоччыне мы стапталі ногі, ходзячы ад кватэры да кватэры. А Вушаччына — раён няходжаны. Там у дзічыну, што людзі ходзяць і зьбіраюць подпісы. Мажліва, што гэта выклікае нейкую непрыязнасьць. Таксама ціснулі на сябраў маёй каманды. Праз гэта адзін зь іх, які працуе майстрам, адмовіўся працаваць у ініцыятыўнай групе. Зрабіў гэта пасьля таго, як да яго наведаўся начальнік мясцовага аддзяленьня КДБ».

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі16

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку10

Ютуб-канал Юрыя Дудзя прызналі ў Беларусі экстрэмісцкім2

У Гомельскай вобласці за палітыку арыштаваны 70‑гадовы ліквідатар. Яго адправілі ў СІЗА1

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры32

У Мінск прыедзе нідэрландская зорка 2010-х. Вы дакладна чулі яе хіты This Is Love і Policeman8

Карл ІІІ сустракаўся ў Белым доме з прэзідэнтамі ЗША тры разы. Як за 56 гадоў памяняўся Авальны кабінет?3

У Гомелі ў адной з кватэр знайшлі адразу тры трупы1

Лукашэнка зноў загадаў спыніць «шалёнае будаўніцтва жылля» ў Мінску10

Памёр 46‑гадовы дырэктар «Кераміна» Алег Панасюк8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі16

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць