Культура44

Строй лелікаўскай свацці з-пад Кобрына можа папоўніць спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей ФОТА

Строй лелікаўскай свацці з Кобрынскага раёна прэтэндуе на ўключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, паведамілі БелТА ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.

Старадаўні жаночы строй быў распаўсюджаны ў вёсках Лелікава і Павіцце Кобрынскага, а таксама Радастава Драгічынскага раёнаў. Традыцыі яго стварэння захаваліся да нашых дзён.

Строй свацці апранаўся толькі ў час вяселляў. Характэрнай асаблівасцю гэтага ўбору з'яўляюцца арнаментальныя элементы ў выглядзе вачэй, якія нашываліся на сарочку, спадніцу і фартух свацці. Акрамя таго, строй дапаўняе незвычайны галаўны ўбор — какошнік, упрыгожаны рознакаляровымі пеўневымі пёрамі.

«Свацця адыгрывала асаблівую ролю на вяселлі. Яна кіравала ўсім працэсам, павінна была добра ведаць вясельны абрад і ўсё бачыць — адсюль «вочы» на касцюме, — расказала загадчыца аўтаклуба Кобрынскай раённай клубнай сістэмы Вольга П'янцава. — Сваццяў на вяселлі павінна было быць не менш за пяць-сем. А самыя багатыя жаніхі запрашалі да 15 сваццяў. Яны ведалі мноства песень, прыпевак, частушак і ўцягвалі ў вясельны водаварот усіх гасцей».

У свой час у вёсках Лелікава і Павіцце ўбор свацці быў практычна ў кожнай жанчыны. У прыватных калекцыях захаваліся арыгінальныя камплекты гэтага адзення. У апошнія гады традыцыю выкарыстання строю свацці сталі адраджаць на сучасных вяселлях. Пры гэтым варыянты аўтэнтычнага ўбору яго носьбіты шыюць самі з фабрычнай тканіны.

«Мы ўжо некалькі гадоў працуем над гэтай тэмай. Кансультацыйную і метадычную дапамогу ў падрыхтоўцы адпаведных дакументаў нам аказалі ў аддзеле метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны інстытута культуры Беларусі. Створаны дакументальны фільм, сабраны дадатковыя матэрыялы, ёсць калектыўнае пісьмо ад жыхароў вёскі Лелікава за наданне строю свацці статусу помніка матэрыяльнай і духоўнай спадчыны нацыі. Цяпер ідзе збор подпісаў у вёсцы Павіцце», — паведаміла Вольга П'янцава.

Матэрыялы з хадайніцтвам аб уключэнні ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі строю лелікаўскай свацці плануецца накіраваць на разгляд Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

Замежны брэнд выпусціў правакацыйную лінію адзення на тэму Чарнобыля9

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі1

У Казані судзілі Ісуса Хрыстоса6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць