
Трыша Браўн рэпеціруе са сваёй трупай, 1991 год. Фота Jim Wilson / The New York Times
Трыша Браўн, амерыканская харэограф, прадстаўніца пакалення амерыканскага постмадэрнісцкага танца памерла пасля працяглай хваробы на 81-м годзе жыцця. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на дырэктара яе трупы.
Трыша Браўн памерла ў суботу ў Сан-Антоніа. Яна лячылася ад сасудзістай дэменцыі з 2011 года.
У сваіх радыкальных пастаноўках яна супрацоўнічала з вядучымі сучаснымі мастакамі, пазбаўляла танец музычнага суправаджэння, эксперыментавала з нязвыклымі пляцоўкамі і незвычайнымі сцэнічнымі ўмовамі, камбінавала імправізацыю і падкрэслена неакадэмічную пластыку. Яе ідэалам быў «чысты рух», у якога, па яе словах, «няма прызначэння, і які нічога не рэпрэзентуе», піша «Коммерсант»
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары