Грамадства3535

Група беларускіх актывістаў затрыманая па падазрэнні ў «арганізацыі масавых беспарадкаў»

Кніганоша Алесь Яўдаха затрыманы па падазрэнні ў «арганізацыі масавых беспарадкаў». Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Усевалад Сцебурака.

«Асобы з КДБ, што рабілі вобшук уночы на кватэры Алеся прад'явілі родным ордар і сказалі, што Алесь арыштаваны па абвінавачванні ўарганізацыі падрыхтоўкі масавых беспарадкаў. Крымінальны кодэкс РБ арт 293, частка № 3. Паведамілі, што Пракуратура будзе «паведамлена» сення. Паколькі верагодна затрыманы ў СІЗА КДБ - перадачаў пакуль не возьмуць. З кватэры ўзялі нешта сімвалічнае. Вярнулі ключы ад машыны, на якой Алесь прыехаў на Кастрычніцкую (месца затрымання)».

Учора былі таксама затрыманыя ўдзельнік былой вайскова-патрыятычнай суполкі «Белы легіён» Міраслаў Лазоўскі (на ніжнім фота пасярэдзіне) і жыхар сталіцы Андрэй Дундукоў (на фота справа).

Ёсць інфармацыя і пра іншых затрыманых. Па стане на 10.40 нашы карэспандэнты правяраюць яе.

Жыхар Мінска Андрэй Дундукоў быў затрыманы, калі разам з жонкай і дзіцем ехаў на адпачынак.

Пра Андрэя Дундукова вядома, што ён аматар экстрэмальнага турызму, скачкоў з парашутам, вадалажання, промаальпінізму, страйкбола.

Міраслава Лазоўскага людзі ў цывільным і двое ў чорнай вопратцы ды ў масках на тварах прывезлі Міраслава дамоў і правялі ператрус.

«Быў збіты, твар у крыві. Завялі ў кайданках і пасадзілі на зэдлік тварам да сцяны. Дазволілі толькі даць папіць, размаўляць не дазволілі», — расказала ягоная нявеста Святлана.

З забраных рэчаў Святлана памятае камп'ютар, ейны планшэт. «Сказалі, што для праверкі».

Таксама ў яго забралі шаўрон арганізацыі «Белы легіён».

Са слоў Святланы, чалавек, які праводзіў ператрус, пацвердзіў, што ён звязаны з заклікамі да ўзброенай барацьбы, якія з'явіліся ў інтэрнэце нібыта ад імя Міраслава Лазоўскага.

«Ягоны акаўнт у фэйсбуку быў узламаны, з'явіўся гэты заклік, да якога ён не мае дачынення», — расказала яна.

Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха быў затрыманы невядомымі пасля цырымоніі ўручэння прэмій «Дэбют» Беларускага ПЭН-цэнтра, што прайшла ўвечары 21 сакавіка ў выставачнай прасторы «ЦЭХ» на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску.

Адразу пасля цырымоніі асобы ў цывільным брутальна затрымалі і звезлі Яўдаху. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла Вера Сцебурака. 

Як стала вядома пазней, дома ў яго таксама быў ператрус.

Алесь Яўдаха займаўся гандлем кнігамі поштай і ўразнос, гэта быў бізнэс з малымі абаротамі. Ён прадаваў кнігі Быкава, Арлова, Барадуліна.

Праз сваю дзейнасць ён ужо меў праблемы падатковага характару ў 2010—2012 гадах, якія скончыліся судом і штрафам. Яму прысудзілі год абмежавання волі без накіравання на хімію і штраф 57 мільёнаў, на сплату якога збіралі грошы ўсёй беларускай грамадой. Сам Яўдаха звязваў першую справу з тым, што ўзяў на распаўсюд у тым ліку кнігу «Маладафронтаўцы».

Вось ягоная кнігарня «Кнігі — поштай».

Каментары35

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў11

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

Пад Барысавам мядзведзіца нарадзіла ажно чатырох медзведзянят. Гэта вельмі рэдкі выпадак3

Раcія працягвае ціснуць на Арменію і словамі, і справамі9

У Полацку адкрылі мурал, прысвечаны загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку ФОТЫ2

Украінцы нанеслі ўдар па расійскай школе падрыхтоўкі аператараў БПЛА. Загінуў і кіраўнік школы16

На беларускім палігоне адпрацавалі прымяненне ядзернай зброі5

Пад Мінскам упершыню за доўгі час ажыў слаламны канал3

Франклін Грэм сустрэўся з дыпламатамі ў Вільні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў11

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць