Грамадства1414

У Віцебску супрацоўнікаў завода сантэхнарыхтовак перавялі на 2-гадзінны працоўны тыдзень

На Віцебскім заводзе сантэхнарыхтовак скарацілі працоўны графік да дзвюх гадзін на тыдзень. Супрацоўнікі прадпрыемства працуюць па панядзелках з 8.00 да 10.20 гадзін з 20-хвілінным перапынкам на абед.

Такое рашэнне прынята кіраўніцтвам завода ў сувязі «са складаным эканамічным становішчам, доўгай адсутнасцю будаўніча-мантажных работ, у мэтах зніжэння працавыдаткаў».

«Аплата будзе праводзіцца прапарцыйна адпрацаванаму часу. У выпадку адмовы працягнуць працу ў новых умовах працы вы будзеце звольненыя… » — гаворыцца ў распараджэнні за подпісам дырэктара завода Вячаслава Пракоф'ева. Кіраўнік кампаніі адмовіўся ад каментароў, спаслаўшыся на занятасць.

У бухгалтэрыі прадпрыемства паведамілі, што завод працуе на поўным працоўным тыдні, а скарачэнне закранула толькі адно падраздзяленне.

«Толькі мантажны ўчастак быў пераведзены на скарочаны працоўны тыдзень — гэта літаральна дзевяць чалавек», — кажуць на Віцебскім заводзе сантэхнарыхтовак. Пры гэтым у распараджэнні за подпісам дырэктара гаворыцца пра ўвесь завод, а не пра канкрэтны ўчастак.

У лютым на прадпрыемства шукалі юрысконсульта на 410 рублёў, намесніка галоўнага бухгалтара на 640 рублёў, а ў студзені — электразваршчыка 3—4 разраду (на 300 рублёў).

Каментары14

Цяпер чытаюць

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць10

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўжо +30°С

«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома сям'і класіка25

Палітвязень ажаніўся з каханай па перапісцы — развяліся праз два месяцы на волі7

Ціманоўская расказала, што атрымлівае ў Варшаве як спартоўка 700 еўра ў месяц12

Момант падзення беспілотніка на прыватны дом у падмаскоўным Ягор’еўску17

Як выжыць у анамальную спёку. Нечаканыя, але дзейсныя парады навукоўцаў3

Культ Святога Себасцьяна. Як жорстка закатаваны раннехрысціянскі святы стаў гей-іконай16

У Мінску паставілі зарадкі для электракараў, якія перадаюць даныя пра парушэнні ў ДАІ

«І вось я ўжо страчваю прытомнасць на ўнітазе»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць10

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць