Эканоміка2121

Лукашэнка: Людзі павінны самі шукаць працу, але дзяржава павінна дапамагчы ў гэтым

Людзі павінны самі шукаць працу, але дзяржаве неабходна дапамагчы ім. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць

Кіраўнік дзяржавы канкрэтызаваў сваё даручэнне разабрацца да мая з працаўладкаваннем беспрацоўных грамадзян. «Калі я казаў, што на 1 мая трэба, каб усе працавалі, я меў на ўвазе, што вы павінны ім прапанаваць працу», — растлумачыў ён. Напрыклад, цяпер прыйшоў час вясновых палявых работ, значыць, можна сфармаваць брыгады, якія б працавалі ў сельгаспрадпрыемствах. Пры гэтым трэба стварыць усе неабходныя ўмовы для правільнай арганізацыі працы.

Разам з тым, падкрэсліў кіраўнік краіны, неабходна працягнуць стварэнне новых працоўных месцаў на дзеючых і новых прадпрыемствах, пры неабходнасці навучаць людзей новым спецыяльнасцям. «Чалавек не павінен у адзіночку шукаць гэтую працу, хоць, вядома, гэта яго справа. Але сітуацыя, калі мы таксама не дапрацоўвалі ў плане занятасці людзей, насцярожвае, і з гэтага трэба рабіць высновы. Таму я і сказаў, што на 1 мая ў асноўным трэба людзей задзейнічаць, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы павінны дапамагчы людзям знайсці працу. Таму вось так трэба разумець: прапанаваць чалавеку працаваць, задзейнічаць яго ўсюды».

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў і патрабаванне не звальняць людзей без узгаднення з мясцовымі органамі ўлады: «Нельга выкідаць людзей дзеля павелічэння заработнай платы. Куды гэты чалавек пойдзе? Трэба ж вызначыцца». Гэта значыць, калі на прадпрыемстве скарачаюць некалькі чалавек, кіраўнікі вытворчасці разам з органамі ўлады павінны вырашыць, куды іх працаўладкаваць.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся узроўнем заработнай платы ў Гродзенскай вобласці і яшчэ раз нагадаў аб сваім даручэнні выйсці на сярэдні ўзровень аплаты працы па краіне ў эквіваленце $ 500. «Калі Гродна не атрымае, што тады з Магілёва патрабаваць? Нам трэба людзям даць гэту зарплату, каб яна па краіне была сярэдняя. Гэта жалезабетонна трэба зрабіць», — заявіў ён.

Каментары21

Цяпер чытаюць

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў12

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Грошы на рэпатрыяцыю ў Беларусь цела аператара Дзяніса Сакалоўскага сабралі1

Памерла Алена Яськова1

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу14

Дачка Умара Джабраілава не верыць у самазабойства бацькі. Яна звязвае яго смерць са справай Эпштэйна2

«Вейшнорыю» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»7

ЕСПЧ разглядае скаргу беларускі, якую Літва пазбавіла дазволу на жыхарства — жанчына 20 гадоў працуе на дзяржаўным тэлебачанні11

СПА Кувейта памылкова збіла адразу тры амерыканскія самалёты14

Колькі разоў за жыццё мы перажываем палкае каханне?5

«Басейны закрытыя, на пляжы рэкамендуюць не хадзіць». Што кажуць турысты ў ААЭ і Катары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў12

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць