Здарэнні44

Шлюбны аферыст з Гомеля разам з маці выманіў у жанчын каля 90 тысяч даляраў

Усяго з 2009-га па 2016 год зламыснікі падманулі больш за тры дзясяткі чалавек. Часцей за ўсё іх ахвярамі станавіліся жанчыны. Яны траплялі пад абаянне гамяльчаніна, які прыкідваўся багатым жаніхом, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гомельскай вобласці.

39-гадовы жыхар абласнога цэнтра будучых «нявест» выбіраў у інтэрнэце і практычна адразу прапанаваў ім сустрэцца. На спатканнях ён распавядаў дзяўчатам аб тым, што валодае караоке-клубам, салонамі прыгажосці ў Кіеве і Маскве, жылой нерухомасцю. Дадаваў, што з'яўляецца ўкраінскім дэпутатам або ўладальнікам буйнога прадпрыемства. Усім новым знаёмым, а сярод іх былі жыхаркі Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай абласцей, махляр абяцаў ажаніцца. Калі канчаткова ўціраўся ў давер, пачынаў прасіць грошы ў доўг. Фінансавыя складанасці тлумачыў рознымі прычынамі. Умудраўся выманьваць грошы за кошт таго, што прапаноўваў купіць выбранніцы аўтамабіль, на які нібыта зусім крыху не хапае. Дзяўчаты аддавалі яму заначкі, якія збіралі гадамі, і нават бралі крэдыты ў банках.

Маці шлюбнага аферыста займала не апошняе месца ва ўсіх махінацыях. 66-гадовая жанчына грала ролю будучай свякрухі, калі сын прыводзіў выбранніц знаёміцца, забірала ў дзяўчат грошы. Акрамя таго, жанчына і сама разыгрывала злачынныя сцэнары. Напрыклад, каб угаварыць аднаго са знаёмых узяць крэдыт у банку, яна выдумала, што ў яе ўнучкі анкалогія і для лячэння неабходна $30 тысяч. Унучка ў махляркі сапраўды ёсць. Дзяўчынка, на шчасце, здаровая і пражывае разам з былой нявесткай у Кіеве.

Як праінфармавалі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гомельскай вобласці, расследаванне крымінальнай справы, у якім налічваецца 51 факт злачыннай дзейнасці, завершанае, яна перададзена ў суд. Агульная сума шкоды, нанесенай дзеяннямі крымінальнага дуэта, склала больш за 170 тысяч рублёў. Ад дачы паказанняў маці і сын адмовіліся. За здзейсненыя злачынствы ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць