Эканоміка77

Мінэканамразвіцця Расіі чакае сур'ёзнага паслаблення рубля ў бліжэйшыя месяцы

Да канца года курс даляра павінен скласці каля 68 расійскіх рублёў, заявіў міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Арэшкін, прадстаўляючы афіцыйны эканамічны прагноз на бліжэйшыя тры гады. Паводле яго слоў, у бліжэйшыя месяцы міністэрства чакае «сур'ёзнае паслабленне рубля» — да 63-64 рублёў за даляр.

Арэшкін зноў заявіў, што цяпер курс рубля значна мацнейшы, чым прадугледжвае афіцыйная эканамічная мадэль. Пры гэтым Мінфін апошнія месяцы спецыяльна скупляе валюту, што па ідэі павінна аслабляць рубель. Але курс цяпер нават мацнейшы, чым павінен быў бы быць, калі б Мінфін нічога не рабіў, патлумачыў Арэшкін.

Зараз у расійскія актывы (рубель, дзяржаўныя паперы) прыбывае замежны капітал. Гэта адзін з фактараў, які рухае рубель ўверх, патлумачыў Арэшкін. Але хвалі прытоку змяняюцца адтокам або стабілізацыяй, нагадаў ён. Так што міністэрства чакае «сур'ёзнае паслабленне рубля ў бліжэйшыя месяцы», абвясціў міністр — да 63-64 рублёў за даляр, калі цана на нафту захаваецца на ранейшым узроўні, удакладніў Арэшкін у адказ на пытанне Дажджу. У выпадку, калі нафта патаннее да 40 даляраў за барэль (гэтая цана закладзеная ў дзеючым афіцыйным прагнозе), долар можа падаражэць да 68 рублёў яшчэ да канца года.

Рэзкага падзення не будзе, супакоіў Арэшкін. «Зараз вельмі добрыя паказчыкі плацёжнага балансу», — сказаў ён. Да канца года курс усё роўна павінен дасягнуць 68 рублёў за даляр, вынікае з прагнозу Мінэканамразвіцця, а сярэднегадавы курс складзе крыху больш за 64 рублёў з улікам цяперашніх значэнняў. Курс даляра 6 красавіка склаў 55,8 расійскага рубля.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск16

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам30

Непадалёк ад рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе разбіўся бізнэс-джэт, загінулі дзевяць чалавек

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць