Свет88

З Чачні прагучалі пагрозы на адрас расійскай апазіцыйнай «Новой газеты». Яе супрацоўнікі баяцца за жыццё

Публікуем «Заяву «Новай газеты» у сувязі з пагрозамі, якія прагучалі ў адрас рэдакцыі».

1 красавіка расійская «Новая газета» паведаміла аб масавых затрыманнях і катаваннях жыхароў Чачні, якія падазраюцца ў нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі. Сталі вядомыя імёны трох загінулых, і таксама зразумела, што забітых людзей значна больш. Пазасудовыя расправы, так званыя «забойствы гонару», чыняць і сваякі ахвяр…

Рэакцыя, якая рушыла на публікацыі аб пераследзе чачэнскіх гомасэксуалаў, выклікае ў рэдакцыі сур'ёзныя апасенні за бяспеку ўжо не толькі пэўных журналістаў, але і ўсіх без выключэння супрацоўнікаў «Новай газеты». 

3 красавіка, праз тры дні пасля першай публікацыі, у цэнтральнай мячэці Грознага адбыўся экстраны сход прадстаўнікоў 24 чачэнскіх вірдаў, ісламскіх багасловаў і лідараў грамадскай думкі Чачні. Па афіцыйных дадзеных, у сходзе ўзялі ўдзел 15 тысяч чалавек. На гэтым сходзе Адам Шахідаў, саветнік кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, публічна абвінаваціў калектыў «Новай газеты» ў паклёпе і выразна пазначыў «ворагаў нашай веры і нашай радзімы». Выступ Шахідава, а таксама іншых чачэнскіх багасловаў трансляваўся мясцовым тэлебачаннем і шырока разышоўся ў інтэрнэце, справакаваўшы хвалю нецярпімасці выказванняў у сацыяльных сетках.

Сюжэт «Грознага ТБ» аб рэакцыі на публікацыю «Новай газеты». На кадры — экстраны сход прадстаўнікоў 24 чачэнскіх вірдаў, ісламскіх багасловаў і лідараў грамадскай думкі Чачні. Кадр «Грозны ТВ».
Адам Шахідаў. Кадр «Грозны ТВ».

Па выніках гэтага сходу была прынятая рэзалюцыя. Другі пункт гэтай рэзалюцыі адкрыта і наўпрост заклікае да гвалту:

«З прычыны таго, што нанесена абраза векавым устоям чачэнскага грамадства і годнасці мужчын-чачэнцаў, а таксама нашай веры, мы абяцаем, што адплата напаткае праўдзівых падбухторшчыкаў, дзе б і кім бы яны ні былі, без тэрміну даўніны».

На думку супрацоўнікаў «Новай газеты», відавочна, што гэтая рэзалюцыя падштурхоўвае рэлігійных фанатыкаў да распраў над журналістамі.

У сувязі з інфармацыяй, якая прыйшла з Чачні, рэдакцыя «Новай газеты» зрабіла заяву:

«Маўчанне і бяздзейнасць у такой сітуацыі робяць усіх, хто здольны хоць нешта распачаць, саўдзельнікамі. Менавіта таму «Новая газета» працягвае працаваць у Чачні. Але мы вельмі добра разумеем, якую высокую цану можам заплаціць. Нерасследаваныя забойствы нашых калегаў — Ганны Паліткоўскай і Наталлі Эстэміравай — відавочны доказ.

Мы настойваем: рэакцыя на журналісцкую працу, агучаная на сустрэчы ў цэнтральнай мячэці, непрымальная ў цывілізаваным грамадстве і павінна быць ацэненая з пункту гледжання расійскага права.

Мы заклікаем расейскія ўлады зрабіць усё магчымае, каб спыніць дзеянні, накіраваныя на распальванне нянавісці і варожасці да журналістаў, якія выконваюць свае прафесійныя абавязкі».

8 красавіка галоўны рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў афіцыйна звярнуўся да Генеральнага пракурора РФ Юрыя Чайкі з патрабаваннем абавязваць Следчы камітэт Расіі да няўхільнага выканання расійскіх законаў, а менавіта — да правядзення праверкі ў парадку 144—145 артыкулаў КПК РФ па фактах, які сведчыць пра здзяйсненне цяжкіх злачынстваў.

Таксама галоўны рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў напісаў ліст галоўнаму муфтыю Чачні, у якім пераконвае: «Мы не абражалі і не мелі найменшага намеру абразіць чачэнскі народ. Мы яго глыбока і шчыра паважаем. Мы былі побач у трагічныя гады вайны: дапамагалі вывозіць пацярпелых, дастаўлялі гуманітарную дапамогу, вызвалялі закладнікаў. Сотні чачэнскіх сем'яў з удзячнасцю памятаюць гуманітарную дзейнасць нашага аглядальніка Ганны Сцяпанаўны Паліткоўскай.

У нашых тэкстах немагчыма адшукаць ніякіх прыкмет абразы чачэнскага народа і яго веры па адной прычыне — гэтых прыкмет там няма.

Мы абаранялі ў сувязі са зваротам у рэдакцыю правы канкрэтных людзей, якія падвергліся пераследам. Гэтыя людзі не рабілі ніякіх злачынстваў. Да іх можна ставіцца па-рознаму — але толькі ў рамках закона. І газета працягне сачыць за парушэннямі правоў чалавека і ў Чачні, і ў розных рэгіёнах нашай краіны». 

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар10

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперт назваў мінімальную колькасць дзён адпачынку для поўнага аднаўлення2

Адэкалон «Саша» лепшы за Dior Sauvage? Беларусы ўсляпую ацанілі водары5

Маладая кіеўская пара, што загінула падчас расійскага авіяўдару, рыхтавалася да вяселля1

Уладзімір Зяленскі пракаментаваў налёт на Маскоўскі рэгіён11

У гамяльчанкі ў кватэры 11 гадаванцаў, а па новым законе можна толькі двух. Куды падзець астатніх?5

Прыгожа, але небяспечна: доктар патлумачыла шкоду вузкага адзення і кампрэсійнай бялізны2

Пачобут расказаў, калі вернецца ў Беларусь13

«Вярніце мне маю родную мову»: у Брэсце абурыліся рускамоўнымі табло ў тралейбусах18

Адзінокі дом у рапсавым полі пад Гроднам стаў зоркай сацсетак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар10

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць