Грамадства1111

Памёр беларускі навуковец Генадзь Праневіч

Сумная вестка прыйшла з Берасцейшчыны. На 67 годзе жыцця раптоўна памёр вядомы беларускі навуковец і грамадскі дзеяч Генадзь Праневіч.

Генадзь Праневіч нарадзiўся 3 кастрычнiка 1950 года ў в. Жарабковiчы Ляхавiцкага раёна Берасцейскай вобласцi ў сялянскай сям‘i. Скончыў Жарабковiцкую сярэднюю школу. Працаваў токарам на Берасцейскiм заводзе «Газаапарат», пасля рабочым пошукавага аддзела «Аблмiжкалгаспраекта» у абоасным цэнтры.

У вераснi 1969 году стаў студэнтам беларуска-расейскага аддзялення фiлалагiчнага факультэта Белдзяржунiверсiтэта, якi скончыў у 1974 годзе. Два гады служыў афіцэрам у Савецкай Армii. Пасля выкладаў беларускую і расейскую лiтаратуры i займаў пасаду намеснiка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў Берасцейскiм СГПТВ-65 будаўнiкоў. Пасля заканчэння аспiрантуры пры кафедры беларускай літаратуры Белдзяржунiверсiтэта з снежня 1983 г. пачаў працаваць у Берасцейскiм педагагiчным iнстытуце асiстэнтам на кафедры беларускай лiтаратуры. У 1990 г. абаранiў кандыдацкую дысертацыю.

У чэрвенi 1991 г. выбраны на пасаду дацэнта кафедры беларускага лiтаратуразнаўства. У сакавiку 1994 г. па прапанове Уладзіміра Калесніка быў абраны загадчыкам кафедры беларускага лiтаратуразнаўства. З 1997 па травень 2000 г. быў у дактарантуры пра Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Двойчы (1999, 2002 гг.) стажыраваўся пры Інстытуце Польскай філалогіі Ягелонскага універсітэта ў Кракаве. Цягам 10 гадоў — з 1994 па 2004 г. — абіраўся старшынём Берасцейскага аддзялення ГА «Фонд імя Льва Сапегі».

З 2000-га працаваў дацэнтам кафедры беларускага літаратуразнаўства Берасцейскага дзяржуніверсітэта. Генадзь Праневіч — аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых работ. Ведамы як літаратурны крытык, паэт і публіцыст. Грунтоўна даследаваў узаемасувязi сярэднявечнай i новай беларускай лiтаратуры, працэсы гісторыка-культурнага ўзаемадзеяння і развіцця рамантызму ў славянскіх літаратурах. Даследаваў біяграфію Льва Сапегі, выдаў на гэтую тэму шэраг кніжак. У Генадзя Праневіча засталіся жонка і трое дарослых дзяцей. Светлая памяць…

Каментары11

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам44

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі7

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»6

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна78

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам44

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць