Мова2828

Чаму Сенніцу перайменавалі ў Сеніцу?

Неяк незаўважна з назвы аграгарадка пад Мінскам выпала адна літара «н». Чаму ад яе вырашылі пазбавіцца, распавяла доктар філалагічных навук, прафесарка Валянціна Лемцюгова.

Аказваецца, дзве літары «н» правільна было б пісаць, калі б назва аграгарадка паходзіла ад слова «сена». Тут жа зусім іншы выпадак. Аграгарадок стаіць на невялічкай рацэ Сеніца, адкуль і пайшла назва. Аднак, імаверна, праз уплыў рускай мовы яе сталі пісаць з дзвюма літарамі «н».

«Суфікс «іца» ў нас часта маюць рачныя назвы. Там якраз ёсць невялікая рака Сеніца, на якой і стаіць аграгарадок, — кажа Валянціна Лемцюгова. — Гэта вялікая праблема — вярнуць беларускія назвы. Раз яна тут рачная, то не трэба блытаць. Сувязь з рэчкай вытворная, яе нельга разрываць».

Цяпер пра тое, як памылку выявілі і выправілі. Калі пачалася праца над нарматыўным тапанімічным даведнікам «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь», навуковым рэдактарам і адным з сааўтараў якога з’яўляецца якраз спадарыня Валянціна, многія назвы крыху змянілі сваё гучанне.

«Гэта не адзіны выпадак, калі мы выправілі памылку. Маса прыкладаў, калі пісалі абы-як: то па-польску, то па-руску. Калі мы рабілі даведнік, мы ўсё гэта вывяралі. На месцах у нас былі створаныя спецыяльныя групы, якія разведвалі, як населеныя пункты называлі ў народзе, якія назвы былі першапачаткова, — тлумачыць Валянціна Лемцюгова. — Мы дабіліся таго, што на першым месцы ў даведніку стаіць беларускі варыянт, пасля якога даецца беларуская лацінка, а далей ідзе напісанне па-руску».

Пры гэтым, як заўважае прафесарка, руская назва адрозніваецца толькі алфавітам, а наша гучанне захоўваецца.

Саліст сеніцкага гурту «СССР», які вывесіў сцяг «ДНР»: Хто нас крытыкуе, той на баку фашыстаў

Дырэктарка Сеніцкага дома культуры, дзе вісіць сцяг «ДНР»: У нас і партрэт Пуціна вісіць, і што?

Каментары28

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open10

ЗША зноў не далучыліся да сумеснай заявы з асуджэннем Расіі ў ААН10

Расія знішчыла склад Чырвонага Крыжа ў Херсоне

Расійская спявачка Вікторыя Дайнека мала таго што пракацілася з канцэртамі па акупаваных тэрыторыях, дык яшчэ і пастраляла19

Статкевіч: Зараз толькі фармальная незалежнасць пакуль ратуе нас ад наўпроставага ўцягвання ў расійска-ўкраінскую вайну13

Завяршыць рамонт моста цераз Свіслач у Мінску плануюць да пачатку верасня

35 гадоў таму Беларусь стала незалежнай28

Аперацыя на сэрцы нечакана вылечыла мужчыну ад раку, але выклікала алергію на пчол

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць