Усяго патроху

Новы экамаршрут звяжа крыніцы Пінскага Палесся

Пра гэта паведаміў БЕЛТА аўтар праекта «Захаваем крыніцы Пінскага Палесся», старшыня гуманітарна-асветніцкага грамадскага аб'яднання «Садружнасць Палесся» Дзмітрый Кісель.

Паводле яго слоў, рэалізацыя праекта ўжо пачалася. У Пінскім раёне налічваецца больш за 10 крыніц, на першым этапе намаганні плануецца засяродзіць на пяці з іх. З мая па кастрычнік будуць выкананыя работы па іх добраўпарадкаванні, створаныя ўмовы для бесперашкоднага доступу да крыніцы ўсіх катэгорый грамадзян. У прыватнасці, па пытаннях стварэння безбар'ернага асяроддзя пройдуць кансультацыі з мясцовай арганізацыяй інвалідаў-калясачнікаў. У далейшым будзе распрацаваны экамаршрут, які звяжа паміж сабой усе гэтыя помнікі прыроды мясцовага значэння. Таксама яны будуць уключаныя ў іншыя турыстычныя маршруты Пінскага раёна.

«Да канца месяца мы павінны зацвердзіць спіс аб'ектаў у Пінскім райвыканкаме. Пры выбары будзем абапірацца на гістарычныя даведкі. У прынцыпе, у кожнай крыніцы павінна быць свая прыгожая гісторыя, легенда. Акрамя таго, важныя ўласцівасці крынічнай вады. Напрыклад, у праваслаўным прыходзе вёскі Ахова мясцовая крыніца лічыцца цудадзейнай. У вёсцы Вылазы ў свой час быў такі аб'ект, як калодзеж каралевы Боны Сфорцы. Абмяркуем мэтазгоднасць яго адраджэння», — распавёў Зміцер Кісель. Ён выказаў упэўненасць, што новы турыстычны маршрут будзе спрыяць развіццю эка- і агратурызму ў Пінскім раёне.

Праект «Захаваем крыніцы Пінскага Палесся» — толькі адна з многіх ініцыятыў наноў створанага ГАГА «Садружнасць Палесся». Рэалізоўваецца ён пры садзейнічанні Пінскага райвыканкама і падтрымцы амбасады ЗША. У планах грамадскага аб'яднання на гэты год таксама распрацоўка праекта па захаванні і добраўпарадкаванні парку ў вёсцы Парэчча ў гонар 150-годдзя яго заснавальніка Рамана Скірмунта, памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя амерыканцы Луізе Арнер Бойд, якая здзейсніла ў канцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя экспедыцыю па Палессі, і іншыя праекты.

Гуманітарна-асветніцкая грамадскае аб'яднанне «Садружнасць Палесся» створанае на базе інфармацыйна-асветніцкай установы інстытуцыйнага развіцця і зарэгістраванае галоўным упраўленнем юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама 12 мая 2017 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі140

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару5

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?13

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць