Грамадства

Уступныя іспыты ў 5-я класы гімназій пройдуць з 2 па 10 чэрвеня

Уступныя іспыты ў 5-я класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій-каледжаў мастацтваў пройдуць з 2 па 10 чэрвеня, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Беларусі Людміла Высоцкая.

Для тых, хто жадае паступіць у гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, праводзяцца тры ўступныя іспыты: па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы. Для жадаючых паступіць у гімназіі-каледжы мастацтваў — два ўступныя іспыты: па беларускай або рускай мове на выбар і матэматыцы, а таксама праводзіцца праверка здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.

Іспыт па рускай мове пройдзе 2 чэрвеня (дыктант), матэматыцы — 5 чэрвеня (кантрольная работа), беларускай мове — 7 чэрвеня (дыктант). Праверка здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва адбудзецца 9 чэрвеня. 10 чэрвеня — рэзервовы дзень для правядзення ўступных іспытаў і праверкі творчых здольнасцей для тых, хто па ўважлівых прычынах не змог з'явіцца на ўступныя іспыты (праверку здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтваў) ва ўстаноўленыя тэрміны. Пачатак усіх іспытаў — 11.00.

Тэксты і заданні для правядзення ўступных іспытаў па вучэбных прадметах, у тым ліку ў рэзервовы дзень, будуць аб'яўлены па тэлебачанні і радыё.

Пры прыёме ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі-каледжы мастацтваў ўлічваюцца як рэзультаты ўступных іспытаў па названых вучэбных прадметах, так і гадавыя адзнакі па іх, атрыманыя пасля завяршэння навучання і выхавання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017 годзе.

Пры роўнай колькасці балаў (гэта значыць роўнай суме балаў па выніках уступных іспытаў і гадавых адзнак) пераважнае права на залічэнне ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты маюць асобы з больш высокім сярэднім балам гадавых адзнак за 4-ы клас, а ў гімназіі-каледжы мастацтваў — тыя, хто набралі большую колькасць балаў па выніках праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтваў.

Загад аб залічэнні вучняў у гімназіі павінен быць аформлены не пазней за 12 чэрвеня.

Калі вучань не прыняты па выніках уступных іспытаў у гімназію, гімназію-інтэрнат, гімназію-каледж мастацтваў, у якой атрымаў пачатковую адукацыю, ён можа прадоўжыць навучанне ва ўстанове адукацыі па месцы жыхарства або іншай установе адукацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»9

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Tesla выпусціла на вуліцы робатаксі без руля і педаляў. Ці наважацца людзі ў іх сесці?

«Уплываць на тых, хто там, мы можам і тут». Дзмітрый Семчанка — пра свой дэбют на «Белсаце» з новым праектам9

Баркоўскі: Часам узнікае жаданне папрасіць Еўракамісію скараціць датацыі на незалежныя медыя41

Лявон Вольскі выпусціў новую песню «Пакідаем на потым»2

Беларускі брэнд замовіў вышыўку на адзенні — ім прыслалі партыю з недарэчнай памылкай у цытаце Якуба Коласа19

У Непале праз дзевяць дзён пасля паводкі выратавалі двух рабочых ВІДЭА

Урад Мелоні пабіў рэкорд знаходжання ва ўладзе ў пасляваеннай Італіі2

У Гродне кіраўніца школьнай апякунскай рады забрала сабе больш за 3600 рублёў унёскаў1

Першая замежная авіякампанія спыніла палёты ў Расію пасля папярэджання Зяленскага пра небяспеку ў небе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»9

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць