Улада22

Ярмошына «сваіх не здае»

Работніка выканкаму, які на мінулых выбарах не дапусьціў сяброў выбарчай камісіі да падліку галасоў, ізноў уключылі ў склад камісіі.

Газета «Свабода» паведамляла ўжо раней пра сябра Мухавецкай акруговай выбарчай камісіі № 4 Аляксандра Францэвіча , які працуе ў Маларыцкім райвыканкаме (Брэсцкая вобласць) на пасадзе начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы. На мінулых парламенцкіх выбарах ён давёў старшыню камісіі Сямёна Клеймана да інфаркту тым, што не выканаў яго патрабавання – не дапусціў да падліку бюлетэняў і выніковых пратаколаў прадстаўніка Партыі БНФ Валерыя Карпінчыка, які ўваходзіў у камісію. Аляксандр Францэвіч сам, без сведкаў, правёў тады канчатковы падлік бюлетэняў у выканкаме.

Сёлета тая гісторыя мела працяг. Юрыст-праваабаронца Ўладзімір Малей звярнуўся ў Цэнтрвыбаркам, Брэсцкі аблвыканкам і прэзідыум абласнога Савета дэпутатаў з заявамі, у якіх патрабаваў выключыць са складу Мухавецкай акруговай выбарчай камісіі № 4 згаданага Аляксандра Францэвіча. На заяву Ўладзіміра Малея адгукнулася старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, якая ў сваім лісце (№ 01-09/М-38) адказала, што «патрабаванне не заснавана на нормах выбарчага заканадаўства». А намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Цупрык напісаў у сваімп адказе (04-13/22/1): «Ваша стаўленне да сябра камісіі Францэвіча А. У. носіць суб'ектыўны характар і не з'яўляецца нагодай для выключэння яго са складу камісіі». Удзельнікам выбарчага працэсу на Берасцейшчыне застаецца толькі чакаць і баяцца — што гэтым разам прыдумае спадар Францэвіч, на якія ахвяры пойдзе, каб вынікі выбараў адпавядалі тым, якіх чакае старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве38

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

У Нарвегіі сур'ёзна ўзяліся за былога прэм'ера, які сябраваў з Эпштэйнам і спрыяў Пуціну6

ЗША накіруюць у Арменію больш за 13 мільярдаў даляраў інвестыцый. Гэта амаль палова яе гадавога ВУП6

Беларускі мастак стварыў з манет партрэт футбольнай зоркі

Ва Украіне паказалі, як запускаюць ракеты «Фламінга» ВІДЭА1

У Швейцарыі правядуць рэферэндум адносна абмежавання колькасці насельніцтва5

Чаму дактары не могуць дамовіцца наконт хваробы Альцгеймера1

Пашкоджанне кантактнай сеткі паралізавала рух тралейбусаў у Мінску

У Беларусь прыйшоў новы сэрвіс таксі з Казахстана3

Праз дзеянні пасажыра збіўся рух некаторых цягнікоў Беларускай чыгункі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве38

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць