Іран пабудаваў трэці падземны завод для вытворчасці ракетных узбраенняў. Пра гэта паведаміў камандуючы Паветрана-касмічнымі сіламі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) брыгадны генерал Амір Алі Хаджызадэ, піша DW.
«Мы планамерна нарошчваем абаронную моц. Магу аб'явіць, што за апошнія некалькі гадоў у Іране сіламі КВІР быў пабудаваны трэці падземны завод па вытворчасці ракет», — сказаў генерал, выступаючы ў горадзе Дызфуль. Хаджызадэ паведаміў таксама, што КВІР распрацоўвае новую балістычную ракету класа «зямля—зямля».
Ракетная праграма Тэгерана выклікае асцярогу ў суседзяў Ірана — суніцкіх краін Персідскага заліва, а таксама ў Ізраіля. Пасля таго як Іран 29 студзеня выпрабаваў балістычную ракету сярэдняй далёкасці, ЗША пашырылі санкцыі супраць Тэгерана.
«Натуральна, што нашы ворагі — Амерыка і сіянісцкі рэжым — раззлаваныя нашай праграмай, бо яны хочуць мець слабы Іран», — заявіў брыгадны генерал Хаджызадэ.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары