Меркаванні1010

Клешчы

Ці знойдзе кіраўніцтва Беларусі спосаб 19 жніўня адкруціцца ад павелічэньня расейскай вайсковай прысутнасьці ў Беларусі ў адказ на ПРА ў Польшчы? Піша Барыс Тумар.

На 19 жніўня заплянаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзьмітрыя Мядзьведзева. Гаворка на ёй пойдзе пра цану на газ. І таксама, несумненна, пра адказ на разьмяшчэньне дзесяці амэрыканскіх ракетаў сыстэмы ПРА ў Польшчы.

Расея патрабуе ад Беларусі поўнага падпарадкаваньня. Масква хацела, каб Менск падтрымаў адкрытае ўварваньне расейскага войска ў сувэрэнную дзяржаву. Гэта была мяжа, якую нават цяперашняе кіраўніцтва Беларусі вагалася пераступіць.

Падтрымка цяперашняга ўварваньня ў Грузію азначала б, што заўтра давядзецца падтрымаць расейскі ультыматум па Крыме.

Заява МЗС з заклікам да спыненьня агню была мудрай і адпавядала нацыянальным інтарэсам Беларусі. А вось

тое, што пасьля першага вокрыку расейскага пасла беларускі МЗС пасьпяшаўся даказваць, што лічыць дзеяньні Расеі правамоцнымі, было слабасьцю.
І гэтая слабасьць яшчэ гукнецца Беларусі.

Ад Беларусі будуць патрабаваць падтрымаць новыя і новыя крокі ў экспансіянісцкай палітыцы Расеі. Пытаньне цаны на газ будуць увязваць з удзелам Беларусі ў расейскіх кроках у адказ на пляны ЗША разьмясьціць свае супрацьракеты ў Польшчы. Беларусь будуць уцягваць, віток за вітком, у кампанію пашырэньня ўплыву Расеі ва Ўсходняй Эўропе. Якая богведама як скончыцца.

Пасьля Грузіі стала канчаткова ясна, што пуцінская Расея замахваецца на гегемонію ў Эўропе. Спадзяецца на першым этапе на выбудову «Вялікай Эўропы» з удзелам Германіі, Італіі. Пры паступовым выдушваньні ЗША як адзінае вайсковае процівагі гіганцкай расейскай арміі зь яе атамнай дубінкай.

Ці знойдзе кіраўніцтва Беларусі выйсьце, каб адкруціцца ад павелічэньня расейскай вайсковай прысутнасьці ў Беларусі ў адказ на ПРА ў Польшчы? Што бывае з краінамі, якія пагаджаюцца на расейскую вайсковую прысутнасьць, мы пабачылі ў Грузіі.

У Беларусі няма балістычных ракетаў, супраць якіх прызначаная будучая амэрыканская батарэя ПРА. Беларусі наўпрост тое не датычыць.

Аднак 19 жніўня ад Лукашэнкі будзе зноў патрабавацца эфэктная тэлевізійная заява. Узамен за мільярды даляраў. Толькі з трохі большымі наступствамі, чым колісь: пасьля яе Ўкраіна акажацца ў клешчах.

Вось ён, яшчэ адзін зь пераломных момантаў для палітыкі. Калі беларускае кіраўніцтва акажацца такім жа гучным на словах, але бесхрыбетным на справе, якім яно было апошнія 10 гадоў, і пойдзе ў фарватэры расейскага гегеманісцкага курсу, то Беларусь крок за крокам будзе далей сыходзіць туды, дзе яна ўжо была, у пагранічную сытуацыю, у якую Расейская імпэрыя ставіла яе два разы ў ХХ стагодзьдзі: падчас Першай сусьветнай вайны і ў 30—40-я гады. Тады Беларусь двойчы плаціла мільёнамі жыцьцяў і зруйнаваньнем дашчэнту - намнога даражэй, чым Фінляндыя, напрыклад.

Апошнія 10 гадоў нечаму ды навучылі беларускае кіраўніцтва. У Беларусі ёсьць спосабы ўнікнуць уцягваньня ў новыя канфлікты, якія Расея рыхтуе па ўсёй лініі сваёй заходняй мяжы. І міжнародны кантэкст для таго зручны.

Падзеі ў Грузіі былі больш чым прыватным канфліктам дзьвюх краінаў, зусім не спантанным выбухам гвалту. Гэта была спроба паставіць на калені Ўсходнюю Эўропу.
Якое там для Масквы значэньне маюць тыя асяціны і абхазы... Не, задача была паказаць: вось што мы зрабілі з Грузіяй, і гэта будзе з кожным, хто ня будзе падпарадкоўвацца ў той сфэры, якую мы лічым сваёй. Нагода і форма знойдуцца. А сфэра ўплыву - сёньня мы лічым яе такой, а заўтра іншай. І, бачыце, Амэрыка ня будзе за вас ваяваць. Задача гэтай добра падрыхтаванай вайны была напалохаць усе ўсходнеэўрапейскія дзяржавы ад Грузіі да Фінляндыі. Каб яны прыстасоўваліся. У пытаньнях газаправоду «Паўночны паток». Або ў пытаньнях элемэнтаў амэрыканскай супрацьракетнай абароны. Або ў пытаньні транзыту нафты па нафтаправодзе «Адэса-Броды».

Калі Беларусь, праз сваю цяперашняю палітычную слабасільнасьць, прыме гэтыя ўмовы гульні, то будзе за тое сьлязамі плаціць наступныя дзесяцігодзьдзі. Калі хто думаў, што гісторыя войнаў у Эўропе скончылася ў канцы ХХ стагодзьдзя на Балканах, то сьцёртае зь зямлі Тамарашэні таму расплюшчыла вочы.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе22

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага скелетаніста Гераскевіча дыскваліфікавалі на Алімпіядзе за шлем з фотаздымкамі загінулых на вайне спартоўцаў13

Стала вядома, колькі карупцыянераў асудзілі летась і як іх каралі

У расійскай Ухце на поўначы Расіі адбылася серыя выбухаў2

Чаму апошнім часам так трасе даляр і золата?

Ноччу было не халадней за пяць градусаў, а там-сям ноччу наогул быў плюс

П'яны 17‑гадовы падлетак у Мінску разбіў BMW, а потым заснуў у ім

За мільённыя махінацыі на Гомельшчыне затрымалі гендырэктара дзяржпрадпрыемства лёгкай прамысловасці

Бульбіна, тонкі скрылёк каўбасы — і ўсё? Што можна набыць на абед ці вячэру за адзін рубель, каб перакусіць

Былы консул Беларусі ў Мілане стаў адным з менеджараў Алімпіяды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе22

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць