Свет6666

Масква адмовілася захоўваць асаблівую дамову з Татарстанам

Крэмль не мае намеру працягваць дзейную дамову аб размежаванні паўнамоцтваў паміж Расіяй і Татарстанам або заключаць новую. 

Пра гэта паведамілі расійскія СМІ.

Татарстан меў спецыяльную дамову з федэральным цэнтрам ад 1994 года. Яна прадугледжвала права аўтаноміі валодаць сваімі прыроднымі рэсурсамі і мець свой Нацыянальны банк. Акрамя таго, Татарстан меў сімвалічнае права выдаваць сваім грамадзянам укладку ў пашпарт на татарскай мове з гербам Татарстана.

Татарстан — расійская нацыянальная аўтаномія з самай моцнай эканомікай і свядомасцю.

Аснову гаспадаркі Татарстана складае моцная прамысловасць (КамАЗ і хімічныя заводы Казані), а таксама здабыча нафты і газу («Татнафта»).

Нацыянальная тоеснасць грунтуецца на памяці пра магутную татарскую дзяржаву Сярэднявечча — Волжскую Булгарыю.

Татары — цюркамоўны народ, але цікава, што многія з іх — русавалосыя еўрапеоіды. Татары — мусульмане, у адрозненне ад праваслаўных расейцаў.

Плошча Татарстана складае каля 67 тыс. кв. км — ён у тры разы меншы за Беларусь. Праўда, Татарстан цалкам аточаны Расеяй, не мае выхаду да мора ці іншых дзяржаў. Насельніцтва — 3,9 млн чалавек. 

Татарскія карані маюць спартоўцы Марат Сафін, Рынат Дасаеў і Зінэтула Білялетдзінаў, бізнэсовец Рынат Ахметаў, акцёрка Чулпан Хаматава. Татарскага роду і былы міністр замежных спраў Беларусі Урал Латыпаў, які нарадзіўся ў татарскай вёсцы і вучыўся ў татарскай школе ў Башкартастане.

Пасля распаду СССР доля татар у насельніцтве Татарстана вырасла з 48 да 53%.

Варта адзначыць, што ў самім Татарстане жыве 2 млн татараў, а яшчэ 3 млн прадстаўнікоў гэтага этнасу расцярушаныя ў Расіі за межамі аўтаноміі. Многія з іх страцілі мову і нацыянальныя асаблівасці, захоўваючы, аднак, татарскія імёны і далёкую родавую памяць.

Сярод іншых расійскіх аўтаномій, толькі чувашы і некаторыя народы Каўказа маюць большасць у межах аўтаноміі.

У астатніх рэгіёнах карэнныя народы ператварыліся ў меншасць на ўласнай зямлі.

Каментары66

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць