Грамадства

Таня Казыра адхіліла прапановы беларускага боку аб вяртаньні на радзіму

«Я люблю маю краіну і маю бабулю, але там маё жыцьцё занадта цяжкае. Мая сям’я тут», — кажа дзяўчына.

5 жніўня 16-гадовая Т.Казыра разам з групай беларускіх дзяцей павінна была вылецець з Сан‑Францыска (ЗША) у Мінск, аднак да прызначанага часу яна не прыбыла ў аэрапорт. Пазней стала вядома, што дзяўчына падала ў іміграцыйную службу дакументы для прадаўжэння гасцявой візы і застаецца ў ЗША, каб дачакацца рашэння ўладаў.

У ЗША быў камандзіраваны супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Шыдлоўскі, які некалькі разоў сустракаўся з Т.Казырай на мінулым тыдні.

Паводле інфармацыі амерыканскай газеты The Press Democrat, беларускі чыноўнік прапанаваў дзяўчынцы вярнуцца на радзіму і скончыць школу, а потым паспрабаваць атрымаць студэнцкую візу ў ЗША.

«Ён сказаў, што гэта адзіная для яе магчымасць вярнуцца, але яна адмовілася. Мы падтрымаем любое рашэнне Тані», — цытуе выданне Дэбру Сапату, у сям’ю якой Т.Казыра прыязджала дзевяць гадоў запар.

«Я люблю маю краіну і маю бабулю, але там маё жыццё занадта цяжкае. Мая сям\’я тут», — заявіла Т.Казыра.

П.Шыдлоўскі назваў рашэнне дзяўчынкі і сям’і Сапата няправільным.

«Яны павінны дазволіць Таццяне як мага хутчэй вярнуцца ў Беларусь да бабулі, скончыць школу і ўсё зрабіць законна», — заявіў журналістам прадстаўнік МЗС Беларусі.

У той жа час, зазначае The Press Democrat, свой неспакой гэтай сітуацыяй выказваюць іншыя амерыканскія сем’і, якія ўдзельнічаюць у праграмах Chernobyl Children’s Project. Яны занепакоены рашэннем Беларусі прыпыніць усе праграмы аздараўлення беларускіх дзяцей на тэрыторыі ЗША і заклікаюць Т.Казыру вярнуцца на радзіму.

«Усё гэта з’яўляецца вялікай праблемай для праекта. Дагэтуль тысячы дзяцей прыязджалі на адпачынак у ЗША», — заявіла афіцыйны прадстаўнік Chernobyl Children’s Project Сесілія Кэлхаўн.

Адвакат дзяўчынкі Крыстафер Кероскі адхіляе ўсе абвінавачанні ў адрас сям’і Сапата і Т.Казыры.

«Тысячы амерыканскіх дзяцей едуць за мяжу і тысячы прыязджаюць у ЗША ў рамках праграм па абмене, — сказаў журналістам адвакат. — Здараецца, што дзеці застаюцца. Але гэта не прыводзіць да дыпламатычнага скандалу. Чаму ж беларускія ўлады так рэагуюць на ўсё гэта?»

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты17

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

Іванюк: Працы над аднаўленнем сайта Kamunikat.org ідуць1

Не стала інстытута, які ствараў генпланы Мінска і вызначаў зялёныя зоны ў горадзе. Горадабудаўнікоў падпарадкавалі праекціроўшчыкам дарог і развязак17

Даўгінаўскі тракт пашыраць3

Трамп: Яны прыгожа падалі ў акіян, нібы матылькі, што ляцяць насустрач сваёй гібелі4

Украіна атакуе: гараць НПЗ у Яраслаўлі, завод у Растове-на-Доне, станцыя ў Пермі. СПА працуе пад Масквой6

Вызначыліся фіналісты Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый

Самая шчаслівая краіна ў свеце апынулася ў лідарах па смяротнасці ад наркотыкаў11

«Дзіўнае жаданне ў гэтыя дні». Зяленскі не рэкамендуе замежным палітыкам ехаць 9 мая ў Маскву6

Кучынскі: Падчас візіту Ціханоўскай у Арменію беларускія ўлады спрабавалі задзейнічаць механізмы міжнароднага вышуку7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты17

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць