Навука і тэхналогіі1111

Навукоўцы ўпершыню выдалілі з ДНК чалавечага эмбрыёна ген, адказны за хваробу

У ЗША група навукоўцаў з амерыканскіх і паўднёвакарэйскіх інстытутаў паспяхова выдаліла з ДНК чалавечага эмбрыёна ген з мутацыяй, які адказвае за развіццё захворвання. Даследаванне было апублікавана ў часопісе Nature.

Навукоўцам удалося з дапамогай інструмента рэдагавання геному CRISPR-Cas9 выразаць ген з мутацыяй, якая выклікае гіпертрафічную кардыаміапатыю — захворванне сэрца, якое сустракаецца ў аднаго з 500 чалавек і можа стаць прычынай раптоўнай смерці.

Эксперымент удаўся ў 42 выпадках з 58, гэта значыць, у 72 працэнтах выпадкаў. Эмбрыёны былі знішчаныя пасля пяці сутак развіцця.

Падчас эксперыменту навукоўцы апладнілі спермай мужчыны, у генах якога ёсць адпаведная мутацыя, яйкаклеткі 12 здаровых жанчын. Адначасова яны ўводзілі ў яйкаклеткі CRISPR-Cas9, які выразаў з мужчынскай ДНК мутаваны ген.

Як піша The New York Times, навукоўцы ўвялі ў яйкаклетку матэрыял для «рамонту» ДНК з дапамогай штучна створанага здаровага гена, аднак эмбрыёны выкарыстоўвалі замест яго здаровы ген з мацярынскай ДНК.

Гэта азначае, што мяняць гены чалавека з дапамогай CRISPR-Cas9 і ствараць «дызайнерскіх» дзяцей (з вызначаным колерам вачэй, фігурай і гэтак далей) значна складаней, чым лічылася да гэтага даследавання.

Навукоўцы сцвярджаюць, што не зафіксавалі ніякіх непажаданых змен ДНК. Такія змены адбыліся ў аналагічных эксперыментах, раней праведзеных у Кітаі.

Рэдагаванне генаў эмбрыёнаў выклікае дыскусіі з-за этычных меркаванняў. Крытыкі выказваюць асцярогі ў сувязі з магчымасцю стварэння «дызайнерскіх» дзяцей, а таксама паказваюць, што любыя змены (у тым ліку незапланаваныя) у чалавеку з адрэдагаваным геномам будуць перанятыя яго нашчадкамі.

У ЗША дзейнічаюць строгія абмежаванні на падобныя даследаванні; спробы рэдагаваць гены, якія адказваюць за развіццё захворванняў, рабіліся ў Кітаі, але не былі прызнаныя ўдалымі.

Правядзенне клінічных даследаванняў з падсаджваннем эмбрыёнаў з адрэдагаванай ДНК у матку жанчыны немагчыма на тэрыторыі ЗША і «тэхналогія сыдзе ў менш зарэгуляваныя краіны».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар1

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца12

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»17

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар5

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ3

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў14

Ці вырасце камуналка, калі здаць кватэру «дармаеду»?

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе65

Апалоскванне рота можа прынесці больш шкоды, чым карысці

Парадокс крэатыўнасці: адкрыцці робяць маладыя, а развіваюць ужо існыя тэорыі — немаладыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар1

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць