Свет88

У Венесуэле група вайскоўцаў паспрабавала скінуць прэзідэнта

Улады паведамілі аб аднаўленні кантролю.

У нядзелю, 6 жніўня, група ўзброеных людзей на базе 41-й бранятанкавай брыгады Узброеных сіл Венесуэлы паспрабавала падняць паўстанне супраць прэзідэнта Нікаласа Мадуры.

У заяве, апублікаванай у сацыяльных сетках, некалькі вайскоўцаў пад кіраўніцтвам капітана Нацыянальнай гвардыі Венесуэлы Хуана Кагуарыпана паведамілі пра намер змагацца са «смяротнай тыраніяй Нікаласа Мадуры». «Гэта не пераварот. Гэта грамадзянскі і вайсковы рух па аднаўленні канстытуцыйнага парадку і выратаванні дзяржавы ад поўнага свавольства, спыненні забойства нашай моладзі і нашых сваякоў», — заявіў Кагуарыпана, які ад 2014 года знаходзіцца ў вышуку.

Група заклікала да бунту ў штаце Карабоба.

Адзін з лідараў кіруючай Сацыялістычнай партыі Венесуэлы Дыасдада Кабельё назваў гэта «тэрарыстычнай атакай». Паводле яго слоў, раніцай 6 жніўня ўзброеныя мяцежнікі захапілі вайсковую базу «Фуэртэ Парамакай» у прыгарадзе Валенсіі (штата Карабоба), але неўзабаве кантроль над ёй быў вернуты.

Нагадаем, што Венесуэла цяпер падзеленая на «чавістаў», гэта значыць паслядоўнікаў левай сацыялістычнай ідэалогіі, якой кіраваўся нябожчык прэзідэнт Уга Чавес, і тых, хто хоча змены 18-гадовага кіравання яго Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы (PSUV).

Мадура, які змяніў пасля смерці ў 2013 годзе Чавеса, быў абраны, каб працягнуць яго папулісцкую палітыку барацьбы з няроўнасцю і галечай шляхам пераразмеркавання прыбыткаў ад нафтавага экспарту — асноўнай крыніцы папаўнення бюджэту гэтай лацінаамерыканскай краіны.

Аднак апазіцыя заяўляе, што за гады кіравання PSUV дэмакратычныя інстытуты краіны былі разбураныя, а эканоміка прыйшла ў поўны заняпад. Чавісты ў адказ вінавацяць апазіцыю ў элітызме, а яе лідараў у тым, што іх спансуюць ЗША.

Падзенне сыравінных прыбыткаў з-за нізкай цаны на нафту вымусілі ўлады скараціць сацыяльныя праграмы. У краіне некалькі гадоў працягваецца скарачэнне эканомікі, расце інфляцыя, існуе востры дэфіцыт на тавары першай неабходнасці і медыцынскія прэпараты.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць