Навука і тэхналогіі55

Даследаванне «Яндэкса»: соннікі і малітвы — самыя папулярныя пошукавыя запыты ў метро раніцай. Што шукаюць яшчэ?

Аналітыкі «Яндэкса» апублікавалі даследаванне пошукавых запытаў з маскоўскага метро. У кампаніі высветлілі, што менавіта шукаюць пасажыры падземкі і чым гэтыя запыты адрозніваюцца ад астатніх.

Для аналізу былі ўзятыя даныя з прыладаў, падлучаных да бясплатнай сеткі Wi-Fi у маскоўскім метрапалітэне, атрыманыя з 1 сакавіка па 30 красавіка 2017 года.

З 18,5 мільёна запытаў 99,2 адсотка былі зададзеныя са смартфонаў і планшэтаў: ноўтбукамі ў падземцы карыстацца нязручна, асабліва ў гадзіну пік.

Для параўнання аналітыкі выкарыстоўвалі кантрольную выбарку з 16,4 мільёна выпадковых запытаў, зададзеных за той жа перыяд з мабільных прыладаў па ўсёй Маскве.

Колькасць пошукавых запытаў на працягу дня супадае з загружанасцю метро. З гадзіны ночы да пяці раніцы метрапалітэн зачынены, і ў гэты час адтуль прыходзяць адзінкавыя запыты.

Пік запытаў прыпадае на час з 7.40 да 9.40 і з 17.20 да 19.50. У гэтыя інтэрвалы запытаў з метро становіцца ў паўтара-два разы больш, чым у сярэднім за дзень.

Самая характэрная для пошуку ў метро тэма — інфармацыйныя тэхналогіі. Доля прафесійных запытаў пра камп'ютары і праграмаванне ў падземцы аказалася ў два разы вышэйшай, чым у горадзе ў цэлым. Мяркуючы па ўсім, людзі звязаныя са сферай IT, прывыклі працаваць і вучыцца паўсюль, у тым ліку ў дарозе.

Таксама з метро паступае прыкметна больш, чым з вуліц горада, запытаў пра транспарт і вольны час. У шляху пасажыры выбіраюць, дзе правесці час, і пытаюцца, як дабрацца ў розныя месцы.

Менш за ўсё запытаў з метро датычыцца інтыма. Аналітыкі прыйшлі да высновы, што карыстальнікі, хутчэй за ўсё, саромеюцца суседзяў па вагоне.

Цікава, што ў ранішні час пік пасажыры часцей за ўсё шукаюць соннікі і малітвы. Таксама ў першай палове дня пераважаюць запыты са словамі «як даехаць», «як дабрацца» і рознымі адрасамі.

А ўвечары карыстальнікі шукаюць рэцэпты вячэры ці месца, дзе яе замовіць. 

Каментары5

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць