Грамадства2828

У Беларусі ідзе экстраная высечка лясоў: на барацьбу з караедам кінулі пяць тысяч чалавек

Фота greenbelarus.info.

Агульная плошча пашкоджаных караедам лясоў складае 12,4 тысячы гектараў. Гэта супастаўна з плошчай горада Віцебска. Усе сілы лясгасаў кінутыя на экстраную высечку заражаных дрэў - іншым спосабам перамагчы шкодніка немагчыма.

Масавае ссыханне хвоі ад караеда адзначанае ў паўднёвых рэгіёнах - на тэрыторыях Брэсцкай і Гомельскай абласцей, а таксама часткова ў Мінскай і Магілёўскай.

Як распавялі tut.by у прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі, цяпер усе сілы сцягнутыя на барацьбу з шкоднікам - усяго больш за 5 тысяч чалавек.

«Уся тэхніка лясгасаў перадыслакаваная ў месцы санітарнай высечкі. Напрыклад, у паўднёвы рэгіён, дзе было асабліва засушліва і хутка размножыўся жук, перакінутыя ўсе нарыхтоўчыя магутнасці з Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Робіцца ўсё, каб не дапусціць другога вылету шкодніка [для далейшага размнажэння]», - патлумачылі ў ведамстве.

Неафіцыйна спецыялісты параўноўваюць прынятыя меры з «ваенным становішчам» у лясах. Хвоя — асноўная парода ў беларускіх лясах, яе доля складае больш за 50%. Менавіта ёй аддаюць перавагу два віды караедаў: верхавінны і шасцізубчаты.

Адзіны метад барацьбы - хуткая санітарная высечка. Практыкі прымянення хімічных сродкаў у дадзеным выпадку няма, канстатуюць у міністэрстве.

Па гэтай прычыне ў лясах уведзеная часовая забарона на планавыя вырубкі. Усе намаганні сканцэнтраваныя на санітарных.

Для гэтага са згоды прэзідэнта спрошчаная працэдура афармлення неабходнай дакументацыі для санітарных высечак у хваёвых насаджэннях. Акрамя таго, пайшлі насустрач грамадзянам, хто жадае нарыхтаваць драўніну з насаджэнняў, што ссыхаюць.

«Скарочаны тэрмін афармлення дакументаў на правядзенне высечак і знятыя абмежаванні на выбар участка ў хваёвых насаджэннях, што ссыхаюць», - дадалі ў міністэрстве.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску21

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску21

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць