Грамадства

У Менску пачынаюцца Дні Эўропы

Сёньня ў Менску пачынаюцца Дні Эўропы. Пры падтрымцы Эўракамісіі, іх арганізуюць дыпляматычныя місіі краінаў Эўрапейскага зьвязу і краінаў-кандыдатаў на далучэньне да Зьвязу Пачынаючы з 22 траўня, цягам шасьці дзён запар у сталіцы Беларусі пройдзе мноства імпрэзаў.

Паколькі Аўстрыя -- цяперашні старшыня ў Эўразьвязе -- ня мае сваёй амбасады ў Беларусі, яна даручыла прадстаўляць агульнаэўрапэйскія інтарэсы ў Менску дыпляматам Латвіі. Амбасадар гэтай краіны Майра Мора падкрэсьлівае, што Дні Эўропы – гэта магчымасьць яшчэ раз згадаць і адзначыць, што беларусы – эўрапейцы, хаця й адмежаваныя цяпер ад зьяднанай Эўропы:

(Мора: ) «Беларусь мае непасрэдную агульную мяжу з Эўропай. Таму надзвычай важна ведаць сваіх суседзяў, а суседзям будзе дадзена магчымасьць паказаць сябе. Гэта тым больш цікава, што ў нас былі агульныя моманты ў гісторыі».

Некаторыя людзі ў Беларусі разважаюць так: з аднаго боку, Эўразьвяз зачыняе дзьверы для некаторых беларускіх чыноўнікаў, з лругога -- праводзіць мерапрыемствы ў Беларусі, да таго ж выдаткоўвае на іх эўрапэйскія грошы. Ці няма тут нейкай супярэчнасьці?

Дарадца амбасады Літвы ў Беларусі Марыус Януконіс падкрэсьлівае, што Эўразьвяз не зьбіраецца будаваць сьцяну дзеля таго, каб адгарадзіцца ад Беларусі:

(Януконіс:) «Супярэчнасьцей тут няма, паколькі Эўразьвяз заўжды падкрэсьлівае сваё жаданьне супрацоўнічаць як мага больш з грамадзтвам, з людзьмі Беларусі. Дні Эўропы як раз на гэта і накіраваныя. Эўразьвяз, калі уводзіў санкцыі альбо прымаў нейкія іншыя рашэньні, заўжды адзначаў, што ён застаецца адкрытым для насельніцтва Беларусі, але не для асобных чыноўнікаў. Таму што беларусы гэта --эўрапейцы».

Дні Эўропы ў Беларусі, як жартуюць супрацоўнікі амбасадаў, адначасова ператвараюцца і ў спаборніцтва дыпляматаў, паколькі у межах дзён некаторыя краіны правядуць свае ўласныя дні. Прыкладам, швэды заплянавалі студэнцкую канфэрэнцыю, латышы прывозяць у Менск фальклорны ансамбаль «Ветах», баўгары ладзяць дыскатэку, літоўцы праводзяць у амбасадзе дзень адкрытых дзьвярэй для беларускіх студэнтаў, французы пакажуць айчынныя фільмы, немцы арганізуюць футбольны матч і конкурс заўзятараў.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць