Навука і тэхналогіі33

Палеантолагі раскрылі таямніцу гібелі дыназаўраў на Мадагаскары

На паўночным захадзе Мадагаскара знаходзяцца адны з самых багатых залежаў старажытных закамянеласцяў. Фармацыя Меварана — серыя шырокіх магіл, у якіх назапасіліся рэшткі дыназаўраў, кракадзілаў і продкаў птушак, якія жылі тут каля 70 млн гадоў таму. 

Па словах мясцовага палеантолага Рэйманда Роджэрса, на адным толькі ўчастку памерам утрая меншым за тэнісны корт яму з калегамі ўдалося ідэнтыфікаваць парэшткі 1200 розных відаў.

Што ж выклікала гэтую масавую гібель? Мяркуецца, што віной усяму магла стаць працяглая засуха, на фоне якой тут праходзілі кароткія, але выключна магутныя залевы. Яны стваралі часовыя патокі вады, зносячы парэшткі памерлых жывёлаў разам і накрываючы іх глеем.

З іншага боку, з гэтым згодныя далёка не ўсе. Становішча костак паказвае, што, хутчэй за ўсё, жывёлы былі пахаваныя там жа, дзе і загінулі. Усё здарылася даволі хутка — невядомы забойца быў аднолькава небяспечны і для лятучых, і для поўзаючых, для драпежнікаў і траваедных.

На штогадовай сустрэчы Таварыства палеанталогіі хрыбетных, якая прайшла нядаўна, была агучаная новая незвычайная версія. Паводле навукоўцаў, выгнутая поза, якую захавалі парэшткі, можа паказваць на перадсмяротныя канвульсіі, а адкладанні карбанатаў — на актыўны рост багавіння. Такое «цвіценне» цалкам здольнае стаць прычынай масавай гібелі жывёл, якія прыходзяць на вадапой ці жывуць у вадзе. Дастаткова сказаць, што дынафлагеляты і цыянабактэрыі вылучаюць саксітаксін, надзвычай небяспечнае злучэнне, смяротнае для чалавека ўжо ў колькасці 0,14 мг.

Напрыклад, у эпоху міяцэну ў моры на тэрыторыі цяперашняе дзяржавы Чылі такое выміранне здаралася не раз: вада з таксічным багавіннем выклікала гібель кітоў і рыб, шкілеты якіх сёння знаходзяцца ў пустыні Атакама. Ёсць падазрэнні, што багавінне стала прычынай утварэння і некаторых іншых багатых палеанталагічнымі знаходкамі месцазнаходжанняў. На жаль, пакуль што прамых доказаў гэтаму — дакладных слядоў багавіння — не знойдзена.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць