Свет1010

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі

ЗША запрасілі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на саміт «Вялікай дваццаткі» (G20), які пройдзе 14—15 снежня ў Маямі. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа. Паводле яго слоў, саміт можа стаць магчымасцю для Пуціна пагутарыць не толькі з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, але і з іншымі сусветнымі лідарамі.

Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пуцін не наведваў саміты G20 з 2019 года. Напярэдадні Трамп выказаў сумнеў, што расійскі прэзідэнт прыедзе ў Маямі, аднак дапусціў магчымасць яшчэ адной асабістай сустрэчы з ім. Рубіа паведаміў, што такая сустрэча пакуль не абмяркоўвалася.

Апошні раз Пуцін і Трамп сустракаліся на саміце ў Анкорыджы на Алясцы ў жніўні 2025 года. Галоўнай тэмай той сустрэчы было завяршэнне вайны ва Украіне.

Тым часам крыніцы агенцтва Bloomberg, блізкія да Крамля, сцвярджалі, што Пуцін, верагодна, прапусціць саміт G20 у ЗША. Паводле іх, замест гэтага ён плануе наведаць саміт Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС) у Кітаі, які пройдзе 18—19 лістапада пад старшынствам кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна.

Bloomberg адзначаў, што Пуцін імкнецца пазбягаць шматбаковых міжнародных форумаў, дзе яму давялося б сустракацца з еўрапейскімі саюзнікамі Украіны, а таксама лідарамі Канады, Японіі, Паўднёвай Карэі і Аўстраліі. Акрамя таго, у Крамлі асцерагаюцца магчымай прысутнасці на саміце G20 прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Раней Зяленскі прапаноўваў Пуціну правесці падчас саміту двухбаковую сустрэчу, прысвечаную завяршэнню вайны.

У пачатку восені памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў паведамляў, што Пуцін і Сі Дзіньпін абмяркоўвалі магчымасць трохбаковай сустрэчы з Трампам падчас саміту АЦЭС. Аднак яе правядзенне будзе залежаць ад таго, ці паедзе амерыканскі прэзідэнт у Кітай.

23 верасня прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Пуцін гатовы да новай асабістай сустрэчы з Трампам. Пры гэтым ён прызнаў, што канкрэтных дамоўленасцяў наконт такой сустрэчы пакуль няма. Сам Трамп яшчэ ў пачатку верасня казаў, што гатовы зноў сустрэцца з Пуціным, але хацеў бы, каб гэта адбылося пасля дасягнення пагаднення па Украіне.

Каментары10

  • a.hto.tam.idze
    23.09.2026
    А глыбокапаважанага прэзідэнта чаму не запрасілі?
  • тартарары
    24.09.2026
    Чуден мир, особенно и когда,, он катится в тартарары.....
  • Ужас
    24.09.2026
    Встречаются с серийным убийцей. Позор Америке.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

PandaDoc звольніў частку каманды6

Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя1

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі33

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць