Грамадства88

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 

Днямі ў беларускіх медыя з'явіліся артыкулы пра тое, што ўлады праігнаравалі просьбы сваякоў Святланы Курс дапамагчы пахаваць яе на радзіме. Амбасада не звяртала ўвагі на звароты сям'і, а чыноўнікі былі катэгарычна супраць любой публічнай падзеі, звязанай з пісьменніцай. Муж Святланы, Сяргей, расказаў «Еўрарадыё» яшчэ некаторыя падрабязнасці.

Магіла Святланы Курс. Фота з сацыяльных сетак

Па словах Сяргея, існуюць два спосабы перавозкі нябожчыка праз мяжу ў Беларусь. Першы — перавозка цела, на якую неабходны дазвол амбасады. Другі — перавозка праху прыватнай фірмай. 

«Спачатку была ідэя перавезці цела, каб можна было развітацца, а потым ужо зрабіць крэмацыю ў Беларусі, бо Света хацела крэмацыю. Я два дні бесперапынна званіў у амбасаду. Слухаўку не здымалі ні па адным з нумароў. Урэшце туды паехаў. Званіў у брамку. Сказалі: «Пішыце мэйлы».

Апроч таго, дадае муж Святланы Курс, дадатковых вялікіх грошай каштавала ўтрыманне цела ў прыватным празекторыуме і афармленне дакументаў з апастылямі, на якія было амаль немагчыма запісацца праз попыт.

У выніку сям’я вырашыла звярнуцца ў прыватную фірму, якая сертыфікавана займаецца такога кшталту перавозкамі. Дзеля гэта быў патрэбны толькі дазвол на пахаванне ад сельсавета на Любаншчыне, які атрымалі бацькі Курс.

Па словах Сяргея, сям’я баялася ўвагі да пахавання Святланы з боку беларускіх уладаў праз ужо агучаную па тэлебачанні рэакцыю прапагандыстаў. Да таго ж, напярэдадні маці Святланы званілі ананімы, якія «настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме. 

«А маці так хацела Светку пахаваць дома, што нам пра гэта не сказала. І толькі потым іншыя сваякі сказалі. А яна гэты факт замоўчвала, баялася, што мы не прывязём, — кажа Сяргей. — Але самае галоўнае — гэта тое, што Свету пахавалі на радзіме». 

Святлана Курс была пахаваная 22 жніўня. 

Каментары8

  • .
    23.09.2026
    У іншых нацый амбасады і пасольствы - свае, ў беларусаў - ворагі беларусаў.
    Не паважаюць жывых, не паважаюць і памерлых.
    Парушаны ўжо нейкія традыцыйныя коды нацыі: адчапіцца ад памерлых, супакоіцца, даць зрабіць па-людску.

    Здаецца, маглі б хоць у гэтым мець агульныя погляды незалежна ад палітычных. А не, і тут дэфармацыя ў нейкі сатанізм (кажу як атэіст). У сучасную эпоху пачалося яшчэ з "добраўладкаванняў" могілак (Вайсковыя могілкі), з будоўлі на могілках (Залатагорскія).
  • Шклоуски конюх
    23.09.2026
    А что все так удивляются?
    Это власть окупационная и беларусы для них не люди
    Неужели не дошло?
  • Беларус
    24.09.2026
    Добра, што апошняя воля пісьменьніцы выканана і яна спачывае ў роднай зямлі. Лукашысты, канешне, мярзота.
    PS. Як беларус, "настойліва рэкамендую" лукашыстам сканаць пакутлівай сьмерцю і ня быць пахаванымі ўвогуле дзесьці за Уралам.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць