Свет22

Польшча эвакуявала пункты пропуску на мяжы з Украінай

Зроблена гэта праз удары Расіі.

Расійскія налёты вымушаюць Польшчу эвакуяваць пункты пропуску на мяжы з Украінай. Пра гэта сёння паведаміў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск, піша Reform.news.

«Гэта сапраўдная трагедыя нашага часу, бо гэта не першы раз, калі я размаўляю з адным з нашых партнёраў тут, у Варшаве, і абмяркоўваю агрэсіўныя паводзіны Расіі і праблемы, якія яны ствараюць для Польшчы. І менавіта ў гэты момант расіяне вырашаюць гэта даказаць. Пакуль мы толькі што размаўлялі, Украіна зноў падвергнулася нападу каля польскай мяжы, і нам зноў давялося эвакуяваць памежныя пераходы ў Грубешаве і Дарагуску», — сказаў Дональд Туск на прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Балгарыі Руменам Радзевым.

Праца пунктаў пропуску перарывалася на паўгадзіны. Польшча пачала звяртацца да практыкі эвакуацыі КПП пасля таго, як Расія на працягу апошніх тыдняў наносіла ўдары па ўкраінскіх пунктах пропуску на межах з Малдовай і Румыніяй, а пазней шэраг выбухаў прагрымеў і паблізу ўкраінска-польскіх памежных пераходаў.

Каментары2

  • Ага
    24.09.2026
    Карацей, Польшча праявіла занепакоеннасьць.
  • И
    24.09.2026
    Слабый ход со стороны Польши. На это кремль как раз и рассчитывает, что все его атаки будут оставаться без ответа.

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву2

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?17

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў6

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву2

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць