Свет88

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года

Ва Украіне затрымалі 49‑гадовага хасіда, які вяртаўся ў Ізраіль пасля святкавання іўдзейскага Новага года Рош ха-Шана ва Умані. Ізраільскае выданне The Jerusalem Post паведаміла, што мужчыну нібыта мабілізавалі ва ўкраінскае войска. Аднак Дзяржаўная памежная служба Украіны заявіла, што гаворка ідзе не пра грамадзяніна Ізраіля, а пра чалавека, які мае таксама ўкраінскае грамадзянства, піша Украінская служба Бі-бі-сі.

Хасіды вяртаюцца з Умані дахаты. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

Па словах памежнікаў, падчас праверкі дакументаў высветлілася, што мужчына, які паказаў ізраільскі пашпарт, з'яўляецца таксама грамадзянінам Украіны. Акрамя таго, у вайсковых уліковых базах была інфармацыя пра тое, што ён знаходзіцца ў вышуку. Таму памежнікі перадалі яго Нацыянальнай паліцыі для далейшай праверкі.

Памежная служба падкрэсліла, што замежнікаў пры перасячэнні ўкраінскай мяжы не правяраюць на прадмет знаходжання на вайсковым уліку. Акрамя таго, памежнікі самі не праводзяць мабілізацыю непасрэдна ў пунктах пропуску.

Паводле паведамлення The Jerusalem Post, мужчыну завуць Джонатан Карлінскі Машак. Ён нарадзіўся ва Украіне, каля 14 гадоў таму пераехаў у Ізраіль і цяпер жыве ў Іерусаліме. Паведамляецца, што ён выхоўвае шасцярых дзяцей. Ягоны сябар, які ехаў з ім у адным аўтобусе, расказаў, што Машак меў ізраільскі пашпарт, дзе месцам нараджэння быў пазначаны Савецкі Саюз.

Па словах сябра, памежнікі звярнулі ўвагу на тое, што мужчына размаўляў па-ўкраінску, пасля чаго вырашылі праверыць ягоныя даныя. Яго знялі з аўтобуса, які належаў кампаніі Derech Tzadikim. Пасля гэтага родныя і знаёмыя доўгі час не маглі з ім звязацца.

Пазней Машак змог адправіць электронны ліст, у якім расказаў пра тое, што з ім адбылося. Ён таксама двойчы спрабаваў патэлефанаваць жонцы, але калі яна ператэлефанавала, пачула толькі аўтаматычнае паведамленне на ўкраінскай мове.

Сябар Машака Натан сцвярджаў, што мужчыну нібыта даставілі ў Адэсу для прызыву ва ўкраінскае войска. The Jerusalem Post таксама паведаміла, што мужчыну маглі мабілізаваць, аднак украінскія памежнікі афіцыйна пацвердзілі толькі факт яго затрымання і перадачы паліцыі. Нацыянальная паліцыя і Міністэрства абароны Украіны на момант публікацыі матэрыялу яшчэ не далі Украінскай службе Бі-бі-сі падрабязных тлумачэнняў.

Украінскія ўлады раней тлумачылі, што падчас ваеннага становішча мабілізацыі падлягаюць мужчыны ва ўзросце ад 25 да 60 гадоў, у тым ліку грамадзяне Украіны, якія маюць пашпарты іншых дзяржаў. Пры гэтым бацька трох непаўналетніх дзяцей паводле заканадаўства мае права на адтэрміноўку ад мабілізацыі.

У матэрыяле таксама адзначаецца, што ўжо былі выпадкі, калі грамадзяне Украіны, якія доўгі час жылі за мяжой, прыязджалі ў краіну, а пры спробе выехаць назад сутыкаліся з праблемамі на мяжы і пасля маглі быць мабілізаваныя.

Штогод тысячы хасідаў прыязджаюць ва Умань на Рош ха-Шана, каб памаліцца каля магілы рабіна Нахмана з Брацлава — заснавальніка брацлаўскага хасідызму. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ўкраінскія і ізраільскія ўлады неаднаразова заклікалі паломнікаў устрымлівацца ад паездак ва Украіну, але яны да такіх засцярог звычайна не прыслухоўваюцца.

Каментары8

  • там хусіты тут хасіды
    24.09.2026
    нідзе ім рады не дадуць
  • Отец Засандалий
    24.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Пытаннечка
    24.09.2026
    Пра гэта і пытаннечка з рознымі пашпартамі.
    Назваўся грыбам - лезь у кош.

    А тое некаторыя думаюць, што другі пашпарт патрэбны толькі для аптымізацыі падаткаў і каб чэргі на мяжы не стаяць.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць